Выдаткі мадэрнізацыі: на "Рэчыцадрэве" стары цэх проста ссунулі ў катлаван на беразе Дняпра. 21.by

Выдаткі мадэрнізацыі: на "Рэчыцадрэве" стары цэх проста ссунулі ў катлаван на беразе Дняпра

19.02.2014 13:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі Аляксандр Лукашэнка наведаў "Барысаўдрэў", паляцелі галовы. А праз дзён дваццаць з аналагічнай праверкай на такое самае прадпрыемства, толькі на поўдні Беларусі, у Рэчыцы, завітаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.



Як паведамілі "НН" з Рэчыцы, перад яго прыездам для "навядзення парадку" на дрэваапрацоўчае аб'яднанне сагналі работнікаў практычна ўсіх рэчыцкіх прадпрыемстваў і арганізацый - ад інжынераў суседняга завода хлебапрадуктаў да сацыяльных работнікаў упраўлення сацабароны.

Транспартныя, будаўнічыя і дарожныя прадпрыемствы накіравалі сюды (не па сваёй волі ж!) столькі тэхнікі, яна бурыла старыя халабуды, драбіла падмуркі…

Так спяшаліся, што нават не паспелі вывезці смецце. Звалку зрабілі… на самым беразе Дняпра! Яе пабачылі рыбакі, якія па першым лёдзе выйшлі на дняпроўскія затоны.

Наш карэспандэнт, прыехаўшы на бераг, сфатаграфаваў сметнік. Адзін са старых цэхаў прадпрыемства разам з усім сваім савецкім яшчэ абсталяваннем ссунуты ў выкапаны побач катлаван. Потым тэрыторыя была прыгожа разраўняная. І месца лепшага не знайшлі - на ўзбярэжжы вялікай ракі.



У такіх жа катлаванах закапалі самыя розныя адкіды. Некаторыя з ямаў нават не былі закапаныя, бо насупраць тэрыторыі "Рэчыцадрэва" месца ўжо не хапіла і давялося капаць паміж ракой і тэрыторыяй суседняга завода металавырабаў.

Гэты ўчастак не бачны з дрэваапрацоўчага прадпрыемства, таму "мадэрнізатары", відаць, палічылі, што калі Лукашэнка і прыедзе правяраць "парадак" на "Рэчыцадрэве" - таго, што робіцца за гэтым кутом, ён не пабачыць.

Пры гэтым сюды працягваюць звозіць смецце: ад сапсаванага шпону, абрэзкаў сайдынгу да шкловаты і пустых бутэлек. Наш карэспандэнт знайшоў сярод смецця і інструкцыі на нямецкай мове да абсталявання, дзе заказчыкам выступае "Рэчыцадрэў".




Падчас вясновай паводкі ўсе гэтыя "скарбы дрэваапрацоўшчыкаў" могуць сплысці ў раку. А экалагічная інспекцыя бяздзейнічае. Хоць шырыня водаахоўнай зоны вакол вялікіх рэк, да якіх адносіцца Дняпро, павінна складаць сама мала 300 метраў. Тут жа да зрэзу вады некалькі дзясяткаў метраў.

"Рэчыцадрэў" мае ў складзе гарадскога палігона цвёрдых побытавых адыходаў свой палігон. Але ж туды яшчэ вазіць трэба… Прасцей закапаць каля самога прадпрыемства. Вось толькі закон гэта забараняе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін са старых цэхаў прадпрыемства разам з усім сваім савецкім яшчэ абсталяваннем ссунуты ў выкапаны побач катлаван. Потым тэрыторыя была прыгожа разраўняная.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика