У мінскай вайсковай часці 3214 ва Уруччы 23 лютага вырашылі адсвяткаваць разам і Дзень абаронцаў Айчыны, і салдацкую Масленіцу.
Святкаванне прайшло па ўжо традыцыйнай для спецназа праграме - з паказальнымі выступамі разведкі і СОБРа, эстафетай, перацягваннем каната ды пацешным боем сценка на сценку. Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы Еўрарадыё.