Тры маладзечанцы і віляйчанін працягнуць змаганне за званне “Настаўнік года”. 21.by

Тры маладзечанцы і віляйчанін працягнуць змаганне за званне “Настаўнік года”

09.03.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Завяршыўся першы тур конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Мінскай вобласці”. Яго удзельнікамі сталі 145 педагогаў з усіх рэгіёнаў, паведамляе 4 сакавіка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

Журы вывучыла конкурсныя матэрыялы і вызначыла педагогаў, якія працягнуць прафесійнае спаборніцтва ў другім туры. У кожнай з пяці намінацый засталося па чатыры або пяць чалавек.

Сярод іх наступныя прадстаўнікі нашага рэгіёна. У намінацыі “Замежная мова” – настаўнік англійскай мовы гімназіі-каледжа мастацтваў Маладзечна Максім Міхайлаў,  у намінацыі “Выхавальнік дашкольнай адукацыі” – Марына Калыска з яслей-сада №9 Маладзечна. Два настаўнікі з рэгіёна працягнуць спаборніцтва ў намінацыі “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”. Гэта Яўген Мароз з Вілейскай гімназіі №1 “Логас” і Таццяна Гайшун з сярэдняй школы №14 Маладзечна.

У намінацыях “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура” і  “Пачатковыя класы” прадстаўнікоў рэгіёна не аказалася.

Аддзел інфармацыі.

Фота з сайта school3krupki.edu.minskregion

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Завяршыўся першы тур конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Мінскай вобласці”. Яго удзельнікамі сталі 145 педагогаў з усіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика