У нядзелю рэзка пахаладае, Беларусь акажацца пад уладай трох магутных цыклонаў. 21.by

У нядзелю рэзка пахаладае, Беларусь акажацца пад уладай трох магутных цыклонаў

14.03.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Летась 15 сакавіка ў краіне бушаваў "Хавер". Фота bnp.by.

У суботу, 15 сакавіка, чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я. Ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па паўночна-заходняй палове з мокрым снегам.

Раніцай і днём у многіх раёнах моцны, месцамі па захадзе краіны вельмі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу -1.. +5°C, днём ад +5°C па паўночным захадзе да +15°C па паўднёвым усходзе краіны.

У нядзелю, 16 сакавіка, Беларусь будзе знаходзіцца ў халоднай тылавой частцы цыклону, цэнтр якога перамесціцца на Верхнюю Волгу.

У краіне рэзка пахаладае. Часам снег, завіруха, на дарогах галалёдзіца.

Захаваецца моцны, ноччу месцамі вельмі моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы 0.. -5°C, удзень -2.. +5°C.

У пачатку наступнага тыдня прыйдзе новы цыклон.

Ён таксама створыць складаныя ўмовы надвор'я, адзначыў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

На большай частцы краіны чакаецца вецер парывамі да 15-20 м/с, месцамі да 25 м/с. Ападкі ў асноўным у выглядзе снегу і мокрага снегу, тэмпература паветра істотна не зменіцца.

"Пра моцныя маразы казаць не даводзіцца.

Тэмпература паветра будзе блізкая да нулявой адзнакі: ноччу − слаба адмоўная, днём − слаба станоўчая", − адзначыў прадстаўнік гідраметэацэнтра.

Трэці цыклон прыйдзе ў Беларусь у сярэдзіне наступнага тыдня і прынясе ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і парывісты вецер.

"Папярэдне надвор'е палепшыцца толькі да наступных выхадных.

З ростам атмасфернага ціску ападкаў на большай частцы тэрыторыі спыняцца і тэмпература паветра зноў пачне паступова павышацца", − дадаў Рабаў.

Паводле "Нашай нівы".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 15 сакавіка, чакаецца пагаршэнне ўмоў надвор'я. Ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па паўночна-заходняй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика