Першы дзень датэрміновага галасавання ў Баранавічах: амаль пустыя выбарчыя ўчасткі. 21.by

Першы дзень датэрміновага галасавання ў Баранавічах: амаль пустыя выбарчыя ўчасткі

19.03.2014 11:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы.

Жыхары Баранавічаў пакуль не вельмі імкнуцца ісці і "волевыяўляць".

Старшыні камісій пацвердзілі, што электарату 18 сакавіка на ўчастках няшмат. Самая буйная "дэлегацыя" выбаршчыкаў сярод тых, каго заўважылі карэспандэнты "ІР", - гэта 8 навучэнцаў тэхналагічнага каледжа разам са сваёй куратаркай. З яе слоў, вучняў на выбары ніхто не гоніць - яны ідуць галасаваць самі, бо на выхадныя раз'язджаюцца па родных гарадах і вёсках.

Не абышлося без эксцэсаў. На адным з участкаў сакратар камісіі пачаў патрабаваць у журналістаў дазвол на прысутнасць за подпісам старшыні ЦВК. Аднак канфлікт усё ж удалося вырашыць, не турбуючы пры гэтым Лідзію Ярмошыну.

Прагаласаваць датэрмінова можна на працягу яшчэ чатырох дзён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары Баранавіч пакуль не вельмі імкнуцца ісці і "волевыяўляць".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика