Улады пакуль не вырашылі пытанне па ўтылізацыі градуснікаў і люмінісцэнтных лямпаў
21.03.2014
—
Новости Общества
|
Фота kachestvo.ru. Што рабіць, калі вы разбілі градуснік.Пакуль Маладзечанскі райвыканкам не прыняў рашэнне, хто будзе адказваць за збор градуснікаў і люмінесцэнтных лямпаў. А раз рашэнне не прынялі, то і несці іх няма куды. У “Камунальніку” распавялі, што пытанне ўжо пастаўленае. Чакаюць прыняцця рашэння. Пакуль што непрыдатныя градуснікі і люмінесцэнтныя лямпы жыхары павінны захоўваць у сябе, бо ў звычайную сметніцу выкідаць іх нельга. Калі ж градуснік разбіўся, то па дапамогу варта звяртацца ў МНС. Ніжэй прыведзеныя парады ад службы “101”. Што рабіць, калі вы разбілі градуснік 1. Выведзіце з памяшкання ўсіх людзей, у першую чаргу дзяцей, інвалідаў, людзей сталага ўзросту. 2. Адкрыйце насцеж усе вокны ў памяшканні. 3. Максімальна ізалюйце ад людзей забруджанае памяшканне, шчыльна зачыніце ўсе дзверы. 4. Засцеражыце органы дыхання хаця б вільготнай марлевай павязкай. 5. Неадкладна пачынайце збіраць ртуць: збірайце спрынцоўкай вялікія шарыкі і неадкладна скідайце іх у шкляны слоік з растворам “марганцоўкі” (2 грамы на 1 літр вады). Больш дробныя шарыкі збірайце шчотачкай на паперу і таксама кідайце ў слоік. Слоік шчыльна зачыніце накрыўкай. Выкарыстанне пыласоса для збірання ртуці забараняецца. 6. Вымыйце забруджаныя месцы мыльна-содавым растворам – 400 грамаў мыла і 500 грамаў кальцынаванай соды (харчовая сода) на 10 літраў вады або растворам “марганцоўкі” – 20 грамаў на 10 літраў вады. 7. Зачыніце памяшканне пасля апрацоўкі так, каб яно не злучалася з іншымі, і праветрывайце цягам трох сутак. 8. Падтрымлівайце ў памяшканні, па магчымасці, тэмпературу не ніжэй за 18-20 градусаў. 9. Вычысціце і прамыйце моцным, амаль чорным растворам марганцоўкі, падэшвы абутку, калі вы наступілі на ртуць. Калі разлілося больш ртуці, чым у градусніку 1. Захоўвайце спакой, пазбягайце панікі. 2. Выведзіце з памяшкання ўсіх людзей, дапамажыце дзецям, інвалідам і людзям сталага ўзросту. 3. Засцеражыце органы дыхання хаця б вільготнай марлевай павязкай. 4. Адчыніце насцеж усе вокны. 5. Ізалюйце максімальна забруджанае памяшканне, шчыльна зачыніце ўсе дзверы. 6. Хутка збярыце дакументы, каштоўнасці, лекі, прадукты і іншыя неабходныя рэчы. 7 . Выключыце электрычнасць і газ, загасіце агонь у печках перад выхадам з дому. Барацьба з вялікай колькасцю ртуці і яе парамі вельмі складаная. Хімікі называюць яе дэмеркурызацыяй. Яе праводзяць двума спосабамі: – хіміка-механічным – механічны збор шарыкаў ртуці з далейшай апрацоўкай забруджанай паверхні хімічнымі рэагентамі (пасля такога спосабу апрацоўкі памяшканне патрабуе ўзмоцненага праветрывання); – механічным – механічны збор шарыкаў ртуці з паверхні з наступнай заменай падлогі, тынкоўкі або капітальным рамонтам будынка (гэты спосаб можа прымяняцца разам з хіміка-механічным). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што рабіць, калі вы разбілі градуснік.
|
|