Хто ідзе ў абласныя Саветы: "суворы турыст", кіраўнік суполкі ў "Вконтакте". 21.by

Хто ідзе ў абласныя Саветы: "суворы турыст", кіраўнік суполкі ў "Вконтакте"

21.03.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Колькі зарабілі кандыдаты ў дэпутаты і якую нажылі маёмасць?

Спісы кандыдатаў у дэпутаты абласных Саветаў дэпутатаў, якія размешчаныя на афіцыйных сайтах райвыканкамаў.

МАЛАДЗЕЧНА. Маладзечанская Паўднёва-Заходняя выбарчая акруга ¹4. Арцём Нікалайчук, старшыня арганізацыі па вытворчым прынцыпе Маладзечанскіх электрасетак прадпрыемства “Мінскэнерга” раённай арганізацыі “Белая Русь”. 31 год, беспартыйны. Гадавы даход за 81 883 400 рублёў. Уласнасць: зямельны ўчастак 0,1192 га, будынак аднакватэрнага дома плошчай 166,8 квадратнага метра.

Маладзечанская Цэнт­ральная выбарчая акруга №5. Віталь Зялкоўскі, часова не працуе. 33 гады, сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Гадавы даход 10 390 805 рублёў. Маёмасці ва ўласнасці няма.

Міхаіл Клокель, дырэктар Маладзечанскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. 50 год, беспартыйны. Гадавы даход 158 765 444 рублёў. Ва ўласнасці два зямельныя ўчасткі, лецішча, аўтамабіль “Фольксваген-Гольф”, чэкі “Маёмасць”.

Маладзечанская Паў­днёва-Усходняя выбарчая акруга №6. Іван Лагвіновіч, станочнік прадпрыемства “Косвік”. 31 год, сябра партыі БНФ. Гадавы даход 79 766 595 рублёў.

Таццяна Шамодзі, выконвае абавязкі галоўнага доктара Маладзечанскай ЦРБ, намеснік галоўнага доктара па дзяцінстве і родадапамозе. 45 год, беспартыйная. Гадавы даход 140 150 361 рублёў. Ва ўласнасці кватэра і гараж.

Маладзечанская Паў­ночная выбарчая акруга №7. Віктар Малайчук, начальнік станцыі Маладзечна. 54 гады, беспартыйны. Гадавы даход 193 526 004 рублёў. Ва ўласнасці кватэра, зямельны ўчастак, гараж, аўтамабіль “Рэно-Эспайс”.

Лебедзеўская выбарчая акруга №8. Андрэй Душэўскі, дырэктар ТАА “Тэхналесзапчастка”. 36 год, сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Гадавы даход 611 039 200. Ва ўласнасці дом плошчай 209 квадратаў, зямельны ўчастак, аўтамабілі “Аўдзі-100”, БМВ-730Д, долі ва ўстаноўчым фондзе юрасобы “Тэхналес­запчастка” − 50%.

Анатоль Ермаловіч, дырэктар Маладзечанскага лясгаса. 52 гады, беспартыйны. Гадавы даход 118 291 888, ва ўласнасці кватэра.
Радашкавіцкая выбарчая акруга ¹9. Алег Мішчанка, дырэктар Радашкавіцкага керамічнага завода. 42 гады, беспартыйны. Гадавы даход 324 445 731 рубель. Ва ўласнасці кватэра, зямельны ўчастак, аўтамабіль “Мерседэс-Бэнц Е270”, 206 акцый Мінскага завода будаўнічых матэрыялаў.

ВІЛЕЙКА. Вілейская гарадская выбарчая акруга №3. Ігар Кіцікаў, дырэктар Вілейскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. 45 год, беспартыйны. Гадавы даход 121 405 379 рублёў. Ва ўласнасці кватэра, гараж, садовы дом, жылы дом, 2 зямельныя ўчасткі, аўтамабіль.

Іосіф Маціюн, пенсіянер. 63 гады, сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”. Гадавы даход 26 772 890  рублёў. Ва ўласнасці кватэра, гараж, дом, зямельны ўчастак.

ВІЛЕЙКА. МЯДЗЕЛ. Вілей­ская сельская выбарчая акруга №2. Віктар Каляда, дырэктар ААТ “Сцешыцы”. 36 год, беспартыйны. Гадавы даход 135 416 986 рублёў. Ва ўласнасці аўтамабіль, палова долі дома.

МЯДЗЕЛ. Мядзельская выбарчая акруга №1. Анатоль Вайнілка, дырэктар Мядзельскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. 44 гады, беспартыйны. Гадавы даход 226 353 218 рублёў. Ва ўласнасці аўтамабіль, дом, зямельны ўчастак.

ВАЛОЖЫН. Кандыдатамі ў дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў зарэ­гістравалі:

Пяршайская выбарчая акруга №10. Віктар Пяскоў, дырэктар “Агві-агра”. 65 год, сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Яўген Скрундзь, старшыня СВК “Пяршаі-2003”. 58 год, беспартыйны.

Мікалай Хвядчэня, начальнік ДРБУ ¹167 філіяла “Мінскаблдарбуд”. 52 гады, беспартыйны.

Валожынская выбарчая акруга №11. Рамуальд Вайніцкі, дырэктар Валожынскай райаграпрамтэхнікі. 52 гады, беспартыйны.

СМАРГОНЬ. У абласны Савет дэпутатаў зарэгістравалі наступных кандыдатаў:

Смаргонская выбарчая акруга №55. Сяргей Неўмяржыцкі, начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі. 50 год, беспартыйны.

Сініцкая выбарчая акруга №56. Аляксандр Джумкоў, дырэктар сярэдняй школы ¹7 Смаргоні. 47 год, беспартыйны.

Чапаеўская выбарчая акруга №57. Вольга Лук’яненка, старшыня СВК “Солы”. 50 год, беспартыйная.

АШМЯНЫ. Зарэгістравалі наступных кандыдатаў у Гродзенскі абласны Савет.

Ашмянская выбарчая акруга №48. Міхаіл Гружэўскі, дырэктар сярэдняй школы ¹1 Ашмянаў. 59 год, беспартыйны.

Жупранская выбарчая акруга №49. Аляксандр Кавецкі, дырэктар Ашмянскага сыраробнага завода філіяла ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”. 39 год, беспартыйны.

АСТРАВЕЦ. У Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў зарэгістраваны адзін кандыдат:

Астравецкая выбарчая акруга №47. Барыс Багданец, генеральны дырэктар “Гроднамеліяводгас”. 57 год, беспартыйны.

Хто ідзе ва ўладу ў нашым рэгіёне (СПІС)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колькі зарабілі кандыдаты ў дэпутаты і якую нажылі маёмасць?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика