Віляйчане паедуць у Сербію знаёміцца з экалагічнымі праектамі
01.04.2014
—
Новости Общества
|
![]() фота з сайта dzedzich.org Прадстаўнікі Вілейскага раёна, якія займаюцца распрацоўкай мясцовага экалагічнага плана дзеянняў, паедуць з азнаямляльным візітам у Сербію.Адправяцца яны па запрашэнні Рэгіянальнага экалагічнага цэнтра для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Нагадаем, гэты цэнтр выдзеліў Вілейшчыне грант у памеры 50 тысяч еўра для рэалізацыі экалагічнага комплексу мерапрыемстваў кампанента праграмы STREAM. Візіт пройдзе з 2 па 7 красавіка, паведаміў каардынатар па стварэнні мясцовага экалагічнага плана дзеянняў па Вілейскім раёне Сяргей Ганчар. Прадстаўнікі Вілейшчыны будуць у складзе дэлегацыі з дзесяці раёнаў Беларусі. У Сербіі яны пазнаёмяцца з тым, як там рэалізуюцца экалагічныя праекты: па перапрацоўцы бытавых адходаў, павышэнню якасці пітной вады, экалагічным выхаванні і іншымі. Чытайце на гэту тэму таксама: 12.03.2014.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікі Вілейскага раёна, якія займаюцца распрацоўкай мясцовага экалагічнага плана дзеянняў, паедуць з азнаямляльным візітам у Сербію. |
|