Упершыню на беларускай мове літургію адслужылі ў Любані на Вілейшчыне
07.04.2014
—
Новости Общества
|
Храм Сабора беларускіх святых у вёсцы Любань. Фота з дыску "Шляхамі Вілейшчыны". Не толькі ў Вілейскім раёне, а і ва ўсёй Мінскай вобласці гэта адбылося ўпершыню.Літургія адбылася ў храме Сабора беларускіх святых у нядзелю, шостага красавіка. − Не толькі ў Вілейскім раёне, а і ва ўсёй Мінскай вобласці гэта адбылося ўпершыню, калі літургію адслужылі на роднай мове, − распавёў “Рэгіянальнай газеце” настаяцель прыхода храма Сабора беларускіх святых вёскі Любань іерэй Ігар. Ініцыятарамі правядзення літургіі стала брацтва ў гонар віленскіх мучанікаў з Мінска. Пасля службы прыхажанам распавялі пра брацтва, пра гісторыю перакладу богаслужэнняў на беларускую мову. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не толькі ў Вілейскім раёне, а і ва ўсёй Мінскай вобласці гэта адбылося ўпершыню.
|
|