Бяздомных жывёл у Маладзечне ратуюць дзеці. 21.by

Бяздомных жывёл у Маладзечне ратуюць дзеці

07.04.2014 12:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


− Мяне заўсёды здзіўляла, што ў нашым вялікім горадзе Маладзечна няма ніякай дабрачыннай арганізацыі, якая б ратавала жывёл. Каб дапамагаць ім, я стварыла суполку ў адной з сацыяльных сетак, туды размяшчала фотаздымкі маладзечанскіх коцікаў і сабачак, якія шукаюць свой дом. Потым да маёй справы далучылася сястра Света, іншыя дзяўчаткі.

Месяц таму мы сталі нават выпускаць сваю газету, у якой расказваем пра жывёл. Газету распаўсюджваем сярод аднакласнікаў і сяброў. Мы мяняем газету на корм для жывёл, быццам "прадаём". У газеце расказваем пра тое, як даглядаць за жывёламі, якую мянушку можна падабраць свайму гадаванцу.

У наступным нумары будзе матэрыял пра Хаціка. І ў нас ужо пытаюцца, а калі вы надрукуеце новы нумар? На апошняй старонцы размяшчаем фотаздымкі жывёл, якія шукаюць дом, просім нашых чытачоў выразаць гэты малюнак і размясціць у сваім дзённіку, раптам якому настаўніку таксама патрэбны дамашні гадаванец. Расказалі пра сваю газету ў школе. Намеснік дырэктара Кацярына Валер'еўна Іванова таксама абяцала нам дапама­гаць.

− Як вы адны спраўляецеся з такой няпростай справай? Няўжо дарослыя не дапамагаюць?

− Калі я толькі пачынала займацца гэтым, я наогул баялася нават камусьці расказаць. Думала, што з мяне будуць смяяцца. Падтрымала мяне мама. Яна піша без памылак, таму дапамагае з аб'яўкамі. Я тэлефанавала ў "Эгіду", дабрачынная арганізацыя такая, у Мінск. Спачатку там сказалі, каб я не забаўлялася і паклікала да тэлефона дарослых. А што, дапамагаць жывёлам могуць толькі дарослыя?

Не па-дзіцячы сур'ёзным позіркам паглядзела на мяне Яна. І дадала: я ж не маленькая, я ўсё разумею, што калі нават дзяржава грошы на дапамогу жывёлам і выдзяляе, то да валанцёраў гэтыя грошы не даходзяць. Але чаму ветэрынары не ідуць нам насустрач, яны ж таксама дактары?

Я хацела б падзякаваць ветэрынару Святлане за яе неабыякавасць да хворых жывёл і за ўвагу да нас, дзяцей.

− Яна, раскажы пра жывёл, якіх вы ратуеце. Дзе вы іх бераце, як даглядаеце?

− Бяром, зразумела, на вуліцы. У першую чаргу ратуем кацянят і шчанюкоў, бо яны на вуліцы самыя бездапаможныя і безабаронныя.

Мы разам з дзяўчынкамі знайшлі ўжо дом для дзесяці катоў і некалькіх сабак. За нашымі жывёламі прыязджалі і з Мінска, і са Слуцка.

Вы здзівіцеся, але добрых людзей, як аказалася, не так і мала. Вельмі прыемна бачыць, як у сацыяльных сетках з'яўляюцца фотаздымкі людзей з коцікам, якога ты выратавала і дзякуючы табе ён знайшоў дом і свайго гаспадара.

Пародзістыя таксама плачуць

Кожную жывёлу, якую выратавалі дзяўчаткі, яны добра памятаюць. І сабачку Кінга, якога ў самыя моцныя маразы знайшлі на рынку. Ён быў у ашыйніку, але вельмі кволы і галодны. Дзяўчаты спыталіся ў прадаўца на рынку, чый гэта сабака. Прадавец адказаў, што нічыйны. Ён сам надзеў на яго ашыйнік, бо баяўся, што адловяць і заб'юць.

Спачатку бацькі былі супраць сабакі ў кватэры, але вельмі халоднае надвор'е не дазволіла выкінуць жывёлу наўпрост на вуліцу. І ў хуткім часе Яна знайшла аб'яўку ў газеце, што чалавек шукае сабе сабаку ў прыватны дом. Так Кінг знайшоў сабе гаспадара.



Валерыя Грамовіч, сяброўка Яны, прыгадала гісторыю, як пад іх дзверы прыйшла нямецкая аўчарка. Хоць вялікі сабака быў, кажа Лера, але яшчэ шчанюк. Расклеілі аб"явы, і гаспадар знайшоўся.

Валерыя Грамовіч лічыць, што дварняжкі нашмат разумнейыя за пародзістых сабак. А яшчэ яны самыя верныя.

А быў і такі выпадак, што патэлефанавала дзяўчаткам нейкая жанчына, сказала, каб забралі ў яе сабаку, бо яна яго выкіне на вуліцу за тое, што псуе мэблю ў кватэры.

− А як вы хочаце, кажу я ёй, − абураецца Яна, − сабаку трэба вучыць, выхоўваць. Потым я прачытала ў інтэрнэце, што не ўсе сабакі могуць жыць у кватэры, ім трэба воля. Патэлефанавала гэтай жанчыне, папрасіла не выкідаць сабаку, паабяцала, што знайду яму прасторны дом.

А на гэтым тыдні дзяўчатам давялося шукаць дом для пародзістага ката, сапраўднага брытанца.

Ката знайшла дзяўчынка Ева на аўтобусным прыпынку. Адмыла яго, паказала ветэрынару. У ката ака­залася зламаная пя­рэ­дняя лапка.

− Ева напісала, што ў яе жыве свой кот і гэтага яна не можа пакінуць сабе. Я ёй патэлефанавала, а аказалася, што яна ўжо аддала ката іншым людзям. Але праз некалькі дзён Ева змясціла ў сетцы новае паведамленне, што новыя гаспадары выкінулі ката і ён са сваёй балючай лапкай зноў апынуўся на вуліцы. Мы ўсе шукалі яго, а знайшла зноў Ева.

Я забрала гэтага ката сабе. Вы не ўяўляеце, які ён прыгожы! Мама мне кажа, што не можа быць, каб такіх прыгажуноў выкідалі, што дасць аб'яву, каб знайсці былых гаспадароў. Але я думаю, што ён усё ж такі зрабіўся нікому не патрэбны і яго проста выкінулі за дзверы. Так не павінна быць! Я абавязкова знайду яму новы дом, дзе яго будуць любіць. А калі не знайду, папрашу ў мамы пакінуць яго сабе.

У веткабінеце не адмовяць

У прыватным ветэрынарным кабінеце "Велес" на пытанне, ці дапамагаюць яны валанцёрам, якія прыносяць да іх бяздомных жывёл, ад­казалі:

− Канешне, калі гэта просьба апрацаваць ранку ці вылечыць атручванне, то мы не адмаўляем у дапамозе. І грошы за гэта не бяром. Бывае, да нас звяртаюцца бабулькі, якія прыносяць каткоў, што жывуць пад пад'ездамі, просяць іх стэрылізаваць. І ў такіх выпадках мы не адмаўляем і бяром грошы толькі за медыцынскія прэпараты. Мы ўсё разумеем, як адмовіць, калі да нас звяртаюцца з хворай жывёлай?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сямікласніца СШ №12 Яна Кштальтная разам з сяброўкамі дапамагаюць бяздомным жывёлам. Маленькія дзяўчаткі робяць вялікую справу: ратуюць жывёл з вуліцы і...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика