І ў 70 год жыхарка Мядзельшчыны не кідае свайго агарода і ўжо рыхтуе расаду
12.04.2014
—
Новости Общества
|
Часам ураджай такі, што хоць на выставу адпраўляй. Фота sorokopud.ru. Летась у Ірыны Калбун такі вялізны гарбуз вырас, што два мужыкі ледзьве ўнеслі ў хату. Сёлета яна чакае такога ж удалага ўраджаю.Жыхарцы вёскі Сваткі на Мядзельшчыне Ірыне Калбун 70 год. Узрост ужо паважны ды і здароўе падводзіць, але агародам займацца яна не кідае. – Таму што люблю гэту справу, люблю працаваць на зямлі, – кажа яна. – Як жа інакш? У дзяцінстве бацькам дапамагала. Як замуж выйшла, у сваім агародзе стала працаваць. І нічога страшнага, што гады ідуць. Ды і дачка з зяцем дапамагаюць. Вырошчвае Ірына Уладзіміраўна памідоры, перцы, агуркі, цыбулю, гарбузы, кабачкі, часнок, капусту, буракі... А яшчэ радуюць вока кветкі, розныя ягады пасаджаныя: маліна, каліна, суніцы, ажына, буякі ды іншыя. Ладны ўчастак ля хаты мае, ёсць дзе размахнуцца. Толькі жаданне каб было. А яно не знікае. – Хачу, каб усё сваё было. Гэта ж здаровы прадукт, без аніякай хіміі. Летам свежае можаш есці, зімой – кансерваванае, – дзеліцца яна. Стараецца жанчына і насенне новае са сталіцы выпісаць. Ёсць і свае дасягненні ў агародніцтве. Летась такі вялізны гарбуз вырас, што два мужыкі ледзьве ўнеслі ў хату. – Хоць на выставу яго адпраўляй, – усміхаецца Ірына Калбун. І цяпер яна рыхтуецца да сезона: вырошчвае расаду памідораў, перцу. Каб зноўку быць са сваім ураджаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась у Ірыны Калбун такі вялізны гарбуз вырас, што два мужыкі ледзьве ўнеслі ў хату. Сёлета яна чакае такога ж удалага ўраджаю. |
|