У конкурсе ў Мядзеле перамагла сям’я Масцяніцаў. 21.by

У конкурсе ў Мядзеле перамагла сям’я Масцяніцаў

13.04.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дзеці са шматдзетных сем’яў спявалі і танцавалі. Фота Алеся Высоцкага

У  пятніцу, 4 красавіка, у гарадскім Доме культуры прайшоў раённы конкурс шматдзетных сем’яў.

  У Мядзел з розных куткоў раёна прыбылі восем сем’яў. Сярод іх самыя багатыя на дзяцей – Скробуты, мама з татам выхоўваюць сем нашчадкаў.

Адразу ўдзельнікі конкурсу паказалі мультымедыйную прэзентацыю пра сябе, са сцэны расказвалі пра сямейныя традыцыі і поспехі ў выхаванні дзяцей. Рабілі гэта і ў песнях, і ў вершах. Напрыклад, упэўнівалі, што “мы не секта, мы не банда, мы сямейная каманда”. А гледачы, вядома, перажывалі за ўдзельнікаў, а хто і стараўся угадаць: “ці гэта двайняткі на сцэне, ці пагодкі?”.

Таксама сем'і прапагандавалі здаровы лад жыцця. У іншай зале можна было ацаніць іх захапленні: тут наладзілі выставу з розных вырабаў, малюнкаў, кулінарных шэдэўраў. І майстар-класы удзельнікі праводзілі.

 

У выніку першае месца ў конкурсе заняла сям’я Масцяніцаў з вёскі Камарова. Яны прымуць удзел у падобным абласным конкурсе. На другім месцы – Грышкевічы з Княгініна, на трэцім – Янкоўскія, якія прадстаўлялі Нарацкі савет.

Не засталіся без падарункаў і іншыя сем’і.

А некаторых  яшчэ дадатковыя сюрпрызы чакалі. Павіншавалі Крысціну Скробут і Наталлю Грышкевіч, якія ў пачатку красавіка адсвяткавалі дні нараджэнні. А яшчэ сем’і Скробутаў і Грышкевічаў чакалі віншаванні з нагоды юбілеяў іх сямейнага жыцця.

Алесь ВЫСОЦКІ.

 


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У  пятніцу, 4 красавіка, у гарадскім Доме культуры прайшоў раённы конкурс шматдзетных сем’яў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика