Досыць багатым на падзеі будзе жнівень: у Росіцы пройдуць урачыстасці ў гонар Росіцкіх пакутнікаў, у Браславе - свята ў гонар абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў, у Глыбокім і Мінску - Х кінафестываль "Магніфікат".
А 13 кастрычніка Віцебская дыяцэзія адзначыць 15-годдзе існавання, якое будзе шырока святкавацца ва ўсіх касцёлах Прыдзвінскага краю.
Алег Буткевіч павіншаваў усіх вернікаў з надыходячым вялікім і светлым святам Хрыстовага Уваскрасення і пажадаў кожнаму "Божага блаславенння і шчырай велікоднай радасці".