Памеры дзіцячых дапамог падвысяць 1 мая
22.04.2014
—
Новости Общества
|
![]() Па словах міністра, падвышэнне звязанае з ростам заробкаў. Фота delfi.ua. Цяпер сярэднямесячны памер дапамогі па догляду за дзіцем да трох гадоў – 2 мільёны 75 тысяч рублёў. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна. Міністр нагадала, што пераразлік памераў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, праводзіцца штоквартальна. Чарговае павышэнне дапамог чакаецца 1 мая ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму. Ўзрастуць дапамогі: – па цяжарнасці і родах, – на дзяцей старэйшых за тры гады з асобных катэгорый сем'яў, – на дзіця да 18 гадоў, інфікаванага ВІЧ, – па догляду за дзіцем-інвалідам да 18 гадоў. Як заўважыла Мар’яна Шчоткіна, у сувязі з тым, што памер заробку ў краіне цяпер расце, і праводзіцца пераразлік дапамогі па догляду за дзіцем да трох гадоў. Сёлета ў студзені-красавіку сярэднямесячны памер гэтай дапамогі павялічыўся на 28,3 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Ён склаў 2 мільёны 75 тысяч рублёў. Паводле БелТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер сярэднямесячны памер дапамогі па догляду за дзіцем да трох гадоў – 2 мільёны 75 тысяч рублёў. |
|