Вілейка. Шмат парушэнняў знайшлі на фабрыцы дзвярэй
24.04.2014
—
Новости Общества
|
![]() Фота dverimekon.ru. Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю праверыў вілейскую фабрыку дзвярэй “Лаза”.І знайшоў шмат парушэнняў. Знешні гандаль Супрацоўнікі давалі няправільныя звесткі ў мытныя органы пра характар заключаных фабрыкай дамоў, а таксама відаў разліку. Будаўніцтва Фабрыка выкарыстоўвала цэх для даробкі сталярных вырабаў, адміністрацыйна-бытавое памяшканне, кацельню з пяццю катламі. Але па дадзеных бухгалтарскага ўліку яны лічыліся ў незавершаным будаўніцтве. Бухгалтарскі ўлік і статыстыка Арэндаваныя 23 адзінкі абсталявання агульным коштам больш за 21 мільён рублёў былі не ўлічаныя. Гэтаксама, як і будынак мехмайстэрні, камплектная трансфарматарная падстанцыя і агароджа на агульную суму 39 мільёнаў рублёў. Недакладнасці былі таксама ў запаўненні формаў статыстычнай справаздачнасці аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці фабрыкі. Указаная няправільная колькасць работнікаў, стан разлікаў арганізацый, колькасць запасаў прадукцыі. Дзесьці яны былі завышаныя, дзесьці заніжаныя. Парушэнні знайшлі і ў парадку абыходжання з адходамі на вытворчасці. Штраф За парушэнні “Лазу” прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці далі штраф у памеры 26 мільёнаў рублёў. Трох працаўнікоў таксама прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на суму 2 мільёны 80 тысяч рублёў. Яшчэ дзевяць работнікаў прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці. Матэрыялы праверкі накіравалі ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі. Па інфармацыі Маладзечанскага міжраённага камітэту дзяржкантролю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржкантролю праверыў вілейскую фабрыку дзвярэй “Лаза”. |
|