Кантэйнеры для раздзельнага збору смецця ўсталёўваюць у Маладзечне, але не ўсе ведаюць навошта
24.04.2014 20:28
—
Новости Общества
|
Да 1 верасня ў Маладзечне плануецца даўкамплектаваць 36 кантэйнерных пляцовак дадатковымі кантэйнерамі для раздзельнага збору смецця. Акрамя таго, яшчэ адзін пункт па прыёме другаснай сыравіны будзе створаны ў раёне палігона цвёрдых бытавых адходаў. Аб гэтым паведаміла начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела УП "Камунальнік" Т.Л. Паляковіч.
За некалькі гадоў на многіх пляцоўках для смецця з"явіліся спецыяльныя кантэйнеры, дзе жыхары могуць пакінуць шкло, макулатуру і пластык. На вахтах інтэрнатаў "Камунальніка", а таксама ва ўсіх домакіраўніцтвах горада і ў галоўным офісе ўнітарнага прадпрыемства ўстаноўлены кантэйнеры для збору адпрацаваных батарэек. У горадзе і раёне дзейнічае некалькі пунктаў па прыёме другаснай сыравіны. - На жаль, да гэтага часу не ўсе зразумелі, што бытавыя адходы неабходна падзяляць на віды і выкідваць у розныя кантэйнеры, - падкрэсліла Т.Л. Паляковіч. - Найбольш адказна падыходзіць да раздзельнага збору смецця моладзь. А вось пажылым людзям трэба дадаткова тлумачыць, чаму шклабой і бульбяное шалупінне нельга скідваць у адзін пакет. Між тым, як сведчыць сусветны вопыт, раздзельны збор адходаў карысны не толькі для экалогіі, але і для эканомікі. Такім чынам у гаспадарчы абарот уцягваюцца дадатковыя матэрыяльныя рэсурсы. За першы квартал года УП "Камунальнік" здало для далейшай перапрацоўкі: - 127 тон макулатуры, - 82 тоны шклабою, - 20 тон палімераў, - 11 тон тэкстылю, - 25 тон зношаных шын. Гэта другасная сыравіна паступіла на перапрацоўчыя прадпрыемствы Мінскай вобласці. У дамах, дзе ёсць смеццеправоды, арганізаваць раздзельны збор цвёрдых бытавых адходаў даволі складана. Калі жыхары ніжніх паверхаў яшчэ праяўляюць свядомасць, то іх суседзі зверху пераважна пазбаўляюцца ад смецця традыцыйным спосабам (усё ў адзін пакет). Калі ўсе кантэйнерныя пляцоўкі ў горадзе будуць даўкамплектаваныя дадатковымі кантэйнерамі для раздзельнага збору смецця, смеццеправоды плануецца заглушыць. Мы расказвалі таксама аб прблеме зборру смецця ў дачных кааператывах, прыводзілі ліст маладзечанца Аляксандра Александровіча на гэту ж тэму. Пункты па прыёме другаснай сыравіны створаны ў арганізацыях раёна: На тэрыторыі структурнага падраздзялення "Спецаўтагаспадарка" (г.Маладзечна, вул. Велікасельская, 38в). На тэрыторыі ЖРЭУ №2 (г.Маладзечна, вул. Таўлая, 7). На тэрыторыі лазні №5 УП "Камунальнік" (г.Маладзечна, вул. Паркавая). На тэрыторыі ЖКГ "Радашковічы" (г.п. Радашковічы, вул. Набярэжная). На тэрыторыі ЖКГ "Чысць" (п. Чысць, вул. Гастэлы, 10). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі ўсе кантэйнерныя пляцоўкі ў горадзе будуць даўкамплектаваныя дадатковымі кантэйнерамі для раздзельнага збору смецця, смеццеправоды плануецца заглушыць. |
|