У якія гульні вы гуляеце?. 21.by

У якія гульні вы гуляеце?

20.05.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Экспрэс-апытанне ў Мядзеле, Вілейцы, Маладзечне

Вольга Бурцава, у дэкрэтным адпачынку, Маладзечна:

–  Часцей за ўсё цяпер гуляю ў ладкі,  яшчэ пазлы складаем з дзецьмі,  матрошкі, пірамідкі збіраем і гуляем у дзіцячы боўлінг. На дарослыя гульні часу зусім няма.

Сяргей Карзей, акцёр, Маладзечна:

– Галоўная мая гульня, вядома, адбываецца на сцэне. А так зрэдку і ў камп’ютэрныя гульні гуляю. Напрыклад такія, дзе трэба шарыкі аднаго колеру збіраць.

Аляксандр Галоўскі, навучэнец, Маладзечна:

– Я гуляю толькі ў камп’ютарныя гульні. Люблю гульні, дзе вольны свет і поўная свабода дзеянняў, такія як GTA, напрыклад. На іншыя часу, на жаль, няма. Вучоба і трэніроўкі па плаванні штодзень.

Вольга Багдановіч,перакладчык, Маладзечна:

– Гуляю на тэлефоне ў гульню 100 да 1. Летам гуляю ў валейбол. Даўно шахматамі не займалася, а так гэтую гульню таксама люблю.

Дзяніс Каралькевіч, студэнт, Маладзечна:

– Я ў гульні даўно ўжо не гуляю. Зрэдку, калі збіраемся вялікай кампаніяй, гуляем у картачную гульню “Уна”.

Ігар Шабан, старшыня раённай федэрацыі футбола, Вілейка:

– Магу ў валейбол, баскетбол, настольны тэніс, бадмінтон, шашкі, шахматы пагуляць. Але найчасцей – у футбол. У міні-футболе – і на варотах, і ў абароне гуляю, у футболе – абаронцам.

Пётр Дурэйка, пенсіянер, Мядзел:

– У юнацтве ў футбол, валейбол гуляў. А цяпер толькі разам з унукамі: ці мяч паганяем, ці ў лато, даміно, настольныя гульні гуляем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Экспрэс-апытанне ў Мядзеле, Вілейцы, Маладзечне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика