Імяніннікі з пашпартам ажывілі гандаль. 21.by

Імяніннікі з пашпартам ажывілі гандаль

10.06.2014 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У жыхаркі Верхнядзвінска Ганны Шырокавай — дзень нараджэння. Для падарунка яна выбрала сабе мэблю — мяккі вугалок коштам 12 мільёнаў рублёў, але заплаціла толькі 10 мільёнаў 200 тысяч. Астатнія — 1 мільён 800 тысяч рублёў мясцовае спажывецкае таварыства ёй падарыла як імянінніцы.

Так шчодра адарылі не толькі яе, але і сотні іншых пакупнікоў з горада і вёскі. Старшыня таварыства  Ірына Тамашэвіч тлумачыць: «У нас праходзіць акцыя «Імяніннік». Кожнаму імянінніку скідка на прамысловыя тавары на 15 працэнтаў. Усё роўна, хто ён, з якой мясцовасці, што бярэ і на якую суму. Патрэбна толькі прад’явіць пашпарт. Напрыклад, купляеце тэлевізар за 6 мільёнаў і аўтаматычна скасоўваецца 900 тысяч. Прыемна людзям, выгада і нам, бо гандаль прыкметна ажывіўся.

Акцыя працягнецца да канца года.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жыхаркі Верхнядзвінска Ганны Шырокавай — дзень нараджэння. Для падарунка яна выбрала сабе мэблю — мяккі вугалок коштам 12 мільёнаў рублёў, але заплаціла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика