У вёсцы на Глыбоччыне буслы пасяліліся на коміне
10.06.2014 10:56
—
Новости Общества
|
У вёсцы Парэчча Глыбоцкага раёна буслы звілі гняздо на коміне дома. У абранай птушкамі хаце ўжо больш за год ніхто не жыве - гаспадароў няма на свеце, а дзеці прыязджаюць толькі ў суботу і нядзелю, піша
- Неяк у маі завіталі ў вёску, заўважылі, што буслы круцяцца ля хаты. Прыехалі праз тыдзень - а тут ужо гняздо, - дзеліцца ўспамінамі пра новых суседзяў Уладзімір Гуляшка. - Вядома, праганяць іх не будзем - пражывём, колькі таго лета, без печы. Асабліва, па словах субяседніка, новай пары ў Парэччы сяліцца не было дзе: хат у вёсцы ўсяго дзве. Затое стары бацькоўскі дом у момант стаў папулярным: машыны спыняюцца, людзі фатаграфуюцца. Дарэчы, сам Уладзімір некалі з братам і бацькамі ўсю зіму гадавалі бусла, які прыйшоў у двор з перабітым крылом. Перад выраем акальцавалі яго і шмат гадоў чакалі ў госці, але ён, відаць, сам не змог прыляцець, а паслаў знаёмых. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Вядома, праганяць іх не будзем - пражывём, колькі таго лета, без печы", - кажуць гаспадары хаты.
|
|