Пад Віцебскам разбурылі гарадзішча V стагоддзя да нашай эры
23.06.2014 13:24
—
Новости Общества
|
Пад Віцебскам пры пабудове станцыі абезжалезвання побач з вёскамі Сялюты і Шапуры раскапалі гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, якое датуецца V стагоддзем да нашай эры - V стагоддзем нашай эры і з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3-й катэгорыі.
Навіну пра разбурэнне археалагічнага помніка "ННВ" паведамілі абураныя жыхары Сялютаў. Калі карэспандэнт прыехаў на месца, то ўбачыў, што пагорак на правым беразе Лучосы недалёка ад Сялюцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, на якім знаходзіцца гарадзішча (а на заходнім схіле і селішча I тысячагоддзя да нашай эры), зрэзаны ці не напалову. Паўсюль на адвалах выкінутага грунту валяюцца чалавечыя чарапы і іншыя косткі шкілета. Гэтае гарадзішча было знойдзена ў 1956 годзе. Яго, а таксама паселішча, у 1972 годзе даследаваў Георгій Штыхаў, а ў 1981 годзе - Леанід Калядзінскі. У культурным пласце 0,4 метры селішча знойдзена ляпная і ганчарная кераміка. Цікава, што і гарадзішча, і селішча, як гісторыка-культурныя каштоўнасці, унесеныя ў "Праграму захавання гісторыка-культурнай спадчыны Віцебскага раёна на 2012-2015 гады". Гэта праграма прадугледжвае забяспячэнне кантролю за выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Уладальнікам (землекарыстальнікам) гэтых аб'ектаў з'яўляецца Сялюцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, які адпаведна праграме ў 2012-2015 гадах павінен быў займацца добраўпарадкаваннем археалагічнага помніка. З добраўпарадкавання можна адзначыць толькі новую ахоўную дошку, якая паведамляе, што нанясенне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці караецца законам. Дошка, праўда, размешчана з адваротнага ад дарогі боку пагорка і хаваецца ў зарасніках бэзу і баршчавіка. Без дапамогі вяскоўцаў яе знайці б не ўдалося. Жыхары Сялютаў паведамілі, што дошку ўсталявалі вясной, і прыкладна тады ж пачаліся земляныя працы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад Віцебскам пры пабудове станцыі абезжалезвання побач з вёскамі Сялюты і Шапуры раскапалі гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, якое датуецца V стагоддзем...
|
|