Пакуль зерне спее
28.06.2014
—
Новости Общества
|
На апошніх, у першую чаргу сучасных і высокапрадукцыйных, дзе вызначана сёлета перапрацаваць ураджай усяго азімага рапсу, ужо вядуцца пусканаладачныя работы. Пабудаваны новыя сушылкі ў Талачынскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім і Міёрскім раёнах.
— У нас усяго пяць сушылак, — сказаў дырэктар ААТ «Таргуны» Докшыцкага раёна Аляксандр Тулоўскі. — Чатыры пераведзены на газавае паліва, адна — на дызельным. Такой магутнай сушыльнай гаспадаркі патрабуе вялікае поле — пад збажыной ажно 6280 гектараў. Для жніва маем 16 камбайнаў. Нагрузка на кожны — амаль 400 гектараў. Таму загадзя прыступілі да іх рамонту. 14 новых камбайнаў «КЗС 1218» скамплектаваны і выстаўлены на продаж у дылерскім цэнтры «Гамсельмаша» ў ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс». Намеснік дырэктара аграсэрвіса Іван Цімафееў запэўніў, што ніякіх праблем не ўзнікне з рамонтам тэхнікі ў полі ў заходніх раёнах вобласці, якія яны абслугоўваюць. Для гэтага сфарміравана сем выяздных брыгад, якія маюць транспарт і неабходнае абсталяванне. 14 чалавек прайшлі навучанне на «Гомсельмашы». Уладзімір САУЛІЧ, «СГ» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На апошніх, у першую чаргу сучасных і высокапрадукцыйных, дзе вызначана сёлета перапрацаваць ураджай усяго азімага рапсу, ужо вядуцца пусканаладачныя работы....
|
|