Аматары экстрэмальных гульняў зладзілі квэст да пяцісотгоддзя бітвы пад Воршай. 21.by

Аматары экстрэмальных гульняў зладзілі квэст да пяцісотгоддзя бітвы пад Воршай

29.06.2014 18:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ля Нацыянальнай бібліятэцы сабралася вялікая колькасць людзей на роварах. "Неяк жыстачайшэ мы сабраліся - значна болей за тры асобы ды яшчэ па-беларуску размаўляем" - жартавалі удзельнікі перад пачаткам гульні. Хутка з'явіўся арганізатар ў стылевым сярэднявечным прыкідоне. Ен распавеў, што чакае нас вялікая бітва з маскоўскім войскам.







Да бітвы ўсе падрыхтаваліся - прывялі жалезных коняў у належны стан ды навучылі свае тэлефоны размаўляць на роднай мове. Гэта было патрэбна каб уводзіць адказы на гульнявыя заданні на адмысловым сайце. У навучанні заморскіх прыладаў беларускай мове вельмі дапамагла праграма moVa ад Велком. Асабісты дзякуй яе распрацоўшчыкам.





Атрымоўваем першае заданне ды хутка едзем у парк Уручча. Там удзельнікаў ужо качаюць. Нам прапануюць закупіцца правіянтам перад дальнім паходам. Толькі вось гандляры усе з розных краінаў - мукой гандлюе чэх, яблыкі прадае паляк а запалкі украінец. Усе на сваіх мовах балбочуць ды ў сваей валюце кошты называюць.



Насілуем гугл, пералічкаем курсы валют на нашы грошы і набываем тавар. Адшукваем у правіянце код для пераходу на наступны узровень. У яблыку ен схаваны так, што звонку і не бачна. Раскусваем заданне, рушым далей.



Гледзячы па маршруце, гульня не будзе легкай. Па такім дарогам на ровары мне яшчэ не даводзілася ганяць. Гэта вам не па веласцяжынцы катацца.



Ура, вось і наступнае заданне. Легенда гульні прапануе нам авалодаць зброяй перад сустрэчай з ворагам. Бярэм у рукі саблю ды лук, ды наперад. Замест сапраўднага каня - ровар, замест галоў ворагаў - агуркі. А што ты рабіў на выходных?





Каб ужо зусім гераічна было, арганізатары падрыхтавалі на адным з узроўняў тайны ліст. Спосаб спадара Леніна - малаком па паперы. Чытаць такія лісты пры дапамозе праса значна прасцей, але ж у нас толькі запалкі, набытыя у ўкраінца на першым узроўні. Таму імправізуем.





Наперадзе было яшчэ некалькі заданняў, гадзіна плукання па лесу ў пошуках дарогі ды нарэшце доўгачаканы фініш з палевой кухняй. Грэчка! Вельмі смачнай яна падалася пасля амаль шасцідзесяці кілометраў на педалях.





На фініш мы прыехалі не самымі першымі, але ж для першай гульні нядрэнна згулялі. Пераможцы ж атрымалі дыпломы ды стылевыя саколкі ад крамы "LSTR adzienne".





На фінішы пытаюся у арганізатара, ці складана было падрыхтаваць такое мерапрыемства? - Бітва пад Воршай - важная тэма, каб пра яе ўзгадаць. Я не знайшоў шмат мерапрыемстваў на гэтую тэму ў нашай краіне, таму і вырашыў зрабыць такую гульню. Такім незвычайным шляхам я хацеў прыцягнуць увагу да беларускай гісторыі. На падрыхтоўку гульні мне спатрэбілася шэсць тыдняў. Давялося выдаткаваць шмат часу, каб усе зрабіць. Мне дапамагалі сябры клубаў гістарычнай рэканструкцыі ,забяспечылі вопраткай ды зброяй. Спадзяюся што праз гэтую гульню удзельнікі зацікавяцца ды адкрыюць для сабе новыя старонкі беларушчыны - распавеў арганізатар Яраслаў Ліхачэўскі.

Варта адзначыць, што у гульне прыняла удзел вельмі шмат новых гульцоў. Ды і сама гульня атрымалася цікавай ды антуражнай. Няблага для некамерцыйнага аматарскага праэкту. Дарэчы, такія гульні праходзяць рэгулярна, расклад бліжэйшых мерапрыемстваў магчыма пабачыць на minsk.en.cx.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ля Нацыянальнай бібліятэцы сабралася вялікая колькасць людзей на роварах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика