Цягнік далей не ідзе
22.07.2014
—
Новости Общества
|
З-за рамонту на ўчастку Асіповічы—Бабруйск да пятніцы адмяняецца рух некаторых цягнікоў. Сярод іх № 744/743 Мінск—Бабруйск, № 746/745 Мінск—Бабруйск і № 741 Жлобін—Мінск. Акрамя таго, да 24 ліпеня не атрымаецца скарыстацца паслугамі саставаў № 742 Мінск—Жлобін і № 615/622 Гомель—Мінск.
Зазначым і тое, што да 25 ліпеня будзе зменены расклад руху некаторых цягнікоў на ўчастку Мінск—Жлобін. У тым ліку час адпраўлення і прыбыцця саставаў, якія курсіруюць па маршрутах Гомель—Мінск, Адэса—Мінск, Мінск—Сімферопаль, Жытомір—Баранавічы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З-за рамонту на ўчастку Асіповічы—Бабруйск да пятніцы адмяняецца рух некаторых цягнікоў |
|