Суднік абыдзе Судніка?
24.07.2014
—
Новости Общества
|
Значную частку плошчы дабавіла ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс», дзе створаны спецыяльны механізаваны атрад па акультурванню няўдобіц. Клопат аб зямлі дае вынік. Сёлета сабралі ў аграсэрвісе 24,7 цэнтнера на круг азімага рапсу. Па 45 цэнтнераў дае кожны гектар жыта. А ўсяго зерневы клін складае 4370 гектараў. Менавіта тут і былі праведзены раённыя «зажынкі». На двухсотгектарным жытнёвым полі каля вёскі Азараўцы была пастаўлена імправізаваная брама з маладых бярозак, праз якую да камбайнаў прайшлі экіпажы. Сярод іх — вядомыя на ўсю вобласць і краіну хлебаробы: Уладзімір Лаўцэвіч і Аляксандр Суднік, якія адпаведна дзевяць і пяць разоў былі ўдзельнікамі рэспубліканскіх «Дажынак». — Як будзе сёлета? — спыталіся ў Лаўцэвіча. — Будзем працаваць, як працавалі. Галоўнае — ёсць што ўбіраць! — адказаў ён. А вось у Аляксандра Судніка такая прыемная нагода: на палеткі ўпершыню самастойна вывеў камбайн сын Віктар і не супраць паспаборнічаць з бацькам. З цёплымі словамі падзякі хлебаробам за вырашчаны ўраджай і пажаданнямі ўбраць яго ў сціслыя тэрміны выступіў старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук. Блаславілі камбайнераў на жніво айцец Георгій і ксёндз Раман, акрапіўшы людзей і тэхніку святой вадой. У раёне да ўборкі падрыхтавана 27500 гектараў зерневых: столькі, колькі і сеялі. Ніводнага гектара не спісалі на дрэнныя кліматычныя ўмовы. Для гэтага ўсё створана: адрамантаваны камбайны, падрыхтаваны сушыльныя комплексы, прыняты меры пажарнай бяспекі і аховы працы, вызначаны меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання. Харчаванне ўдзельнкаў жніва — чатырохразавае. Усе гаспадаркі раёна прыступілі да уборкі. Уладзімір САУЛІЧ, «СГ». Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Значную частку плошчы дабавіла ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс», дзе створаны спецыяльны механізаваны атрад па акультурванню няўдобіц. Клопат аб зямлі дае... |
|