Кансервавы завод у Глыбокім пакрывае сажай мясцовы сабор. 21.by

Кансервавы завод у Глыбокім пакрывае сажай мясцовы сабор

02.09.2014 11:26 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхары Глыбокага з жахам назіраюць, як чорны дым з трубы мясцовага кансервавага завода ўсцілае бялюткія сцены і купалы сабора Нараджэння Прасвятой Багародзіцы - помніка архітэктуры XVII стагоддзя.




Касметычны рамонт сабора праводзілі двойчы: у 2012 годзе, напярэдадні Дня беларускага пісьменства, і гэтым летам. Сёлета пафарбавалі ўсе чатыры купалы, частку вонкавых сцен, вежы. На рамонт ахвяравалі вернікі. Стараліся, каб да святкавання 600-годдзя Глыбокага сабор выглядаў годна.

Працу выконвалі прамысловыя альпіністы. Усе, хто бачыў маладых хлопцаў, якія смела працавалі на 40-метровай вышыні, прыходзілі ў захапленне.

Аднак не прайшло і два месяцы, як Глыбоцкі кансервавы завод (ААТ "Купцов") вырашыў зрабіць свой "унёсак" у рамонт сабора. Кацельную прадпрыемства топяць мазутам, які пры згаранні і дае такі чорны дым.

Але ж Глыбокае газіфікавана! Чаму завод не выкарыстоўвае "блакітнае" паліва?





У 2004 годзе, калі ў Глыбокае з мэтай сімвалічнага пуску газа завітаў кіраўнік дзяржавы, выступаў высокі мясцовы чыноўнік. У сваёй прамове ён адзначыў, што пасля газіфікацыі кацельню кансервавага завода перавядуць на газ і труба ў цэнтры Глыбокага больш не будзе "капціць" храм.

Як выконваецца гэтае абяцанне, бачна на фота.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары Глыбокага з жахам назіраюць, як чорны дым з трубы мясцовага кансервавага завода ўсцілае бялюткія сцены і купалы сабора Нараджэння Прасвятой Багародзіцы -...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика