Шчыліны ў сценах знайшлі ў 7 школах Магілёўскай вобласці
12.09.2014 19:44
—
Новости Общества
|
Камісія скончыла папярэдні агляд школ Магілёўскай вобласці - спецыялісты знайшлі праблемы ў 7 школах, дзе будзе праведзенае дадатковае даследаванне. Але небяспекі абрушэння сценаў няма. Пра гэта паведамілі ў абласным аддзеле адукацыі.
![]() "Дэфектаў, якія патрабуюць прыпынення эксплуатацыі, не выяўлена. Для ліквідацыі дэфектаў будзе зробленае дадатковае інструментальнае абследаванне, па яго выніках будуць дадзеныя заключэнні на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі".
Эксперты правяралі ўсе школы вобласці, падобныя да крычаўскай, праблемы знайшлі ў сямі, але ў якіх канкрэтна — не кажуць, каб не разводзіць паніку. Асноўная прэтэнзія да гэтых школ — шчыліны ў сценах. Небяспекі для вучняў, на думку спецыялістаў, няма.
Нагадаем, што абследаваць школы магілёўскай вобласці вырашылі пасля абрушэння гімназіі ў Крычаве. На шчасце, гэта адбылося 29 жніўня, за некалькі дзён да пачатку навучальнага года, і ў будынку нікога не было. Яшчэ некалькі школ вобласці пабудаваныя па тым жа праекце, што гімназія ў Крычаве. Усе яны прайшлі агляд. У Магілёве гэта школы №32, 33, 34 і 35.
Дырэктар магілёўскай школы №33 кажа, што да іх ніякіх пытанняў не ўзнікла: "Прыязджалі да нас людзі з камісіі. Яны хадзілі па двары школы, у будынак нават не заходзілі. А па школе ў нас ніякіх заўваг ніколі не было. Школа 1979 года, але калі камісія прыязджала, пытанняў па ўтрыманні будынка не было".
У школах №32 і 34 таксама кажуць, што прыязджала камісія з 8 чалавек, якая агледзела ўсю школу і зрабіла фотаздымкі.
Еўрарадыё даведалася, што школы такога ж тыпу, як крычаўская гімназія (праекты 1975-1983 гадоў), маюць адну агульную асаблівасць. Зліў вады з даха тут ідзе па трубе ўнутры сцяны.
![]() Напрыклад, у школе №34 Магілёва трубы зусім не відаць. Дырэктар тлумачыць, што яна ідзе з даха унутры сцяны адразу ў каналізацыю і зусім не выходзіць на вуліцу. Капітальнага рамонту ў школе не было з моманту пабудовы, але школа стаіць на чарзе.
У школе №32 труба ідзе унутры кладкі, але сток выходзіць на вуліцу. На фота бачна, што месца, дзе выходзіць труба, рамантавалі - замазвалі бетонам.
Усе гэтыя школы атрымалі пашпарт гатоўнасці да навучальнага года. Але тады ў камісій прэтэнзій не было. Чаму? Як даведалася Еўрарадыё, прадстаўнікоў будаўнічых арганізацый у тых камісіях няма. Таму канструкцыю будынка правяраюць “на вока” самі ўласнікі будынка.
![]()
"Канструкцыю будынка могуць праверыць толькі спецыялізаваныя арганізацыі. Але вы зразумейце, штогод наймаць арганізацыю, каб праверыць усе школы па рэспубліцы... Па-першае, яны не справяцца, - тлумачаць Еўрарадыё ў адным з упраўленняў архітэктуры і будаўніцтва. - А па-другое, гэта не бясплатна і нятанна".
Цяпер сем "праблемных" школ за грошы будуць правяраць спецыялісты. Асноўная прэтэнзія - гэта шчыліны ў сценах. Іх будуць назіраць і больш дэтальна даследаваць. Калі небяспекі пашырэння шчылін няма, то іх затынкуюць, каб не трапляла вільгаць, альбо будуць умацоўваць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Але ў якіх канкрэтна, не называецца, "каб не разводзіць паніку". Абрушэнне крычаўскай гімназіі прымусіла больш дэталёва даследаваць іншыя школы. |
|