У Глыбокім жанчына-інвалід змагаецца за працу прыбіральшчыцы. 21.by

У Глыбокім жанчына-інвалід змагаецца за працу прыбіральшчыцы

18.09.2014 10:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыбіральшчыцы з заробкам у 1,3 мільёна могуць не працягнуць кантракт у мясцовай ЖКГ.


Фота: Ігар Мацьвееў

Аксана ўладкавалася на працу ў мясцовую жыллёва-камунальную гаспадарку 4 гады таму. Праца - не мара, але ёй трэба вучыць дачку. Паводле слоў жанчыны, першапачаткова ў яе абавязкі ўваходзіла прыборка пад'ездаў шматпавярховікаў, але ў выніку яе пачалі скіроўваць і ў калгас, і на прыборку гарадскога сметніка.

"Аказалася, што і ў калгас трэба, і на гарадскія сметнікі, таму што ў ЖКГ ёсць план па макулатуры, пластыкавых бутэльках, шклотары… Цэлы дзень на гэтым смярдзючым сметніку ў мароз трэба адкалупацца. Пыталіся ў начальніка, чаму мы павінныя, калі я, дапусцім, уладкоўвалася мыць пад'езды, а не на сметнік. Яны адказвалі, што калі не падабаецца - звальняйся", - расказвае жанчына.

Аксана мае праблемы са здароўем. Жанчына сцвярджае, што па медыцынскіх паказчыках ёй нельга працаваць у марознае і ветранае надвор'е, ёсць і адпаведная даведка.

Пазней Аксане далі трэцюю ступень інваліднасці, і, па словах жанчыны, кіраўніцтва вырашыла разарваць з ёй кантракт. Але высветлілася, што кантракт з Аксанай быў заключаны толькі на першы год працы, на астатнія тры гады ён не працягваўся. Жанчыне прапанавалі падпісаць паперы заднім чыслом, а пасля яе адмовы прапанавалі скласці працоўную дамову:

"Юрыст сказаў: калі не падпішаце працоўную дамову, вы звольненыя, вы працуеце без дакументаў, гэта незаконна. Аддзел кадраў сказаў: няма розніцы, што па кантракце, што па дамове - вы будзеце атрымліваць тую ж зарплату. І вось у мяне ў выніку зарплата знізілася на мільён - да мільёна трохсот-мільёна чатырохсот. Я ўзяла крэдыт у банку на рамонт кватэры. Зрабіла рамонт, цяпер павінная выплаціць 39 мільёнаў, і мне трэба з гэтага мільёна трыста жыць, дачцэ дапамагаць і яшчэ крэдыт выплочваць".

Кіраўнік Аксаны Віктар Філіпенка тлумачыць Еўрарадыё, што пакуль звальняць жанчыну ніхто не збіраецца, але да яе ёсць прэтэнзіі ў кіраўніцтва:

"Я ўжо зрабіў запыт у бальніцу, яна павінная прайсці камісію. Там жа далі рэкамендацыю, што можа працаваць бухгалтарам, кастэлянкай, гардэробшчыцай, але ў нас такой працы няма".

Сама жанчына з прэтэнзіямі кіраўніка нязгодная, таму збіраецца падаваць скаргу ў камісію па працоўных спрэчках.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жанчыне далі трэцюю ступень інваліднасці, і кіраўніцтва вырашыла разарваць з ёй кантракт.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика