22 гісторыі анкапацыентаў. У Мінску прэзентуюць кнігу "Жыццё пасля раку". 21.by

22 гісторыі анкапацыентаў. У Мінску прэзентуюць кнігу "Жыццё пасля раку"

14.10.2014 11:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 кастрычніка ў 19:00, у малой залі к/з "Мінск" адбудзецца прэзентацыя кнігі "Жыццё пасля раку". Гэта 22 гісторыі анкалагічных пацыентаў, якія ўсвядомілі, што смерць можа быць блізка, але іх жыццё ў такой сітуацыі набывае іншы сэнс.

Сярод герояў "Жыцця пасля раку"  музыка, банкір, клоўн, палітычны актывіст, тэатральны крытык, настаўніца англійскай мовы, святар, пенсіянер... Гэта людзі розных ўзростаў, інтарэсаў, перакананняў, сацыяльных статусаў.

У Беларусі людзі хаваюць, што яны маюць анкалагічныя хваробы і дыягназ рак успрымаецца многімі як прысуд. Мэтай гэтага праекту было змяніць гэты стэрэатып і расказаць пра людзей, якія перамаглі хваробу і лічаць, што гэтае выпрабаванне змяніла і ўдасканаліла іх жыццё.

"Яшчэ дзесяць, нават пяць гадоў таму такое проста нельга было ўявіць, каб людзі ў нашай краіне публічна, не хаваючыся, распа вядалі пра сваю хваробу, пра "чуму 21 ста­годздзя  рак",  кажа Павал Маісееў, загадчык аддзелу арганізацыі супрацьракавай барацьбы Рэспубліканскага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, які быў адным з першых, хто прачытаў гэтыя гісторыі і напісаў пасляслоўе да кнігі.

Павал Маісееў адзначае пазітыўны эфект ад такіх публікацыяў:

"Людзі пачынаюць цікавіцца праблемай ракавых захворванняў, пазнаюць нешта новае для сябе, кажучы медыцынскай мовай, павышаюць сваю "анкалягічную пісьмен­насьць". Тут абсалютна дарэчны прынцып: "Хто інфармаваны  той узброены!" 

Ідэя праекту "Жыццё пасля раку" належыць Ганне Соўсь, яна ж і ўкладальніца кнігі. Паводле яе словаў, у Беларусі 95% людзей хаваюць тое, што яны хварэюць на рак:

"У кнізе сабраныя гісторыі 22 чалавек. Гэтыя людзі падзяліліся рэцэптам перамогі над ракам. І гэта толькі пачатак. Бо такіх людзей у Беларусі значна больш".

20 кастрычніка адбудзецца ўрачыстая прэзентацыя кнігі з удзелам яе аўтараў і герояў, а таксама беларускіх музыкаў. Гэтая імпрэза распачне кампанію "Пераможам", мэта якой паказаць, што рак  не прысуд, і сабраць як можна больш пазытыўных прыкладаў пераможцаў над гэтай хваробай.

На мерапрыемстве 20 кастрычніка выступяць таксама беларускія гурты NAVI, RECHA i RAHIS. Уваход вольны.

Кніга выйшла ў сэрыі "Бібліятэка Свабоды".

Чытайце таксама: 

Жыццё пасля раку. Жана Лашкевіч: Мяне трымае дом >>>

Жыццё пасля раку. Люк Олнат: Я намагаўся быць шчырым і пісаць у сваім блогу пра "цёмныя" пачуцці >>>

Жыццё пасля раку. Анатоль Глушчанка на пенсіі за 7 гадоў перажыў дзве анкалагічныя аперацыі >>>

Жыццё пасля раку. Галіна Старповіч: Муж ня даў мне памерці >>>

Жыццё пасля раку. Барыс Шаравар. 15 гадоў без анкалагічнага рэцыдыву >>>

Жыццё пасля раку. Наталля Саматыя: "Боль забываецца" >>>

Жыццё пасля раку: "Сваю шпітальную эпапею лічу своеасаблівым трамплінам у дарослае жыццё" >>>

Жыццё пасля раку: "Каханне — гэта лекі, лепшых за якія яшчэ не прыдумала медыцына" >>>

Жыццё пасля раку: "Я мусіў памерці тры гады таму" >>>
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта 22 гісторыі анкалагічных пацыентаў, якія ўсвядомілі, што смерць можа быць блізка, але іх жыццё ў такой сітуацыі набывае іншы сэнс.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика