Новы мэр Гродна: працую без выходных, зарабляю 14 млн рублёў
16.10.2014 16:47
—
Новости Общества
|
Два месяцы таму Мечыслаў Гой, які дагэтуль узначальваў райвыканкам у Смаргоні,
– Спадар Мечыслаў, ці было нечаканым для вас прызначэнне на пасаду старшыні Гродзенскага гарвыканкама? – Не, таму што апошнія сем год я знаходзіўся ў рэзерве кадраў на пазіцыю першага намесніка старшыні аблвыканкама, які курыруе сельскую гаспадарку. Таму рана ці позна пасада павінна была знайсці мяне. – У Беларусі высокіх чыноўнікаў прызначаюць, у той час як у суседніх краінах гэта выбарныя пасады. Можа, і нам варта праводзіць выбары мясцовай улады? – Трэба ці не трэба, не магу адказаць. На сёння існуе такі парадак у Беларусі, і гэта замацавана заканадаўча. – Якія задачы вы ставіце перад сабой на новай пасадзе? – Апошнія 10 год я працаваў старшынём Смаргонскага райвыканкама. Давялося шмат чаго зрабіць – гэта і рэарганізацыя сельскай гаспадаркі, і абнаўленне прамысловага сектару. Раён за час майго кіравання ўпершыню ў гісторыі стаў чацвёртым па аб'ёме выпуска прамысловай прадукцыі. Атрымалася прыцягнуць замежныя інвестыцыі, што вельмі важна, бо на сёння не хапае заёмных сродкаў. Вось гэтая практыка будзе працягнутая і ў Гродне. Горад інтэнсіўна развіваецца, за апошнія чатыры гады на 26,5 тысячы жыхароў стала больш. Важна, каб гродзенцам было не толькі дзе адпачыць, але і – у першую чаргу – дзе працаваць. Па ўзроўні заробку Гродна ідзе ўслед за Мінскам у рэйтынгу абласных гарадоў. Вельмі важна і надалей трымацца гэтых паказальнікаў. Асобная ўвага будзе нададзена кадравай палітыцы. Вельмі важна, каб больш моладзі прыходзіла ў дзяржаўнае кіраванне. У іх зусім іншыя погляды, больш прагрэсіўныя. Вобразна кажучы, у мэра ў адной руцэ – грошы, у другой – кадры. І толькі пры правільным кіраванні можна дасягнуць балансу. – Два месяцы вы ўзначальваеце гарвыканкам у Гродне. Якія першыя праблемы ў горадзе ўжо паспелі заўважыць? – Я быў здзіўлены, што каля 30% зваротаў грамадзян датычацца жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аналіз паказвае, што шмат грошай у ЖКГ можна знайсці, калі ўдасканаліць кіраванне структурамі. Шэраг арганізацыяў выконваюць пасярэдніцкую фунцыю. Яны будуць спрошчаныя. – Віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін заявіў, што да 2017 года беларусы будуць – Хачу адзначыць, што па вывазу смецця ў Гродна мы амаль выйшлі на поўную аплату. Тое самае і па вадзе. А калі прыбраць усё разгільдзяйства ў ЖКГ, то выйдзем за 100%. Адзінае пытанне стаіць па ацяпленні, мы пакуль не гатовыя да гэтага. Але паступова мы павінны выходзіць на поўную аплату камунальных паслугаў. – Смаргонь падчас вашага кіравання мела досыць высокія паказальнікі па інвестыцыях. Ці ёсць ідэі, якіх інвестараў можна прыцягнуць у Гродна? – Перадусім Гродна патрэбныя паслугі гасцініц. Горад гістарычны, яго нездарма называюць каралеўскім. Дзве гасцініцы, якія на балансе горада, проста ніякія. Паслугі пражывання павінны прадастаўляць прыватныя структуры. І гэтага не трэба баяцца. На сферу гандлю, турыстычныя і іншыя паслугі не трэба траціць бюджэтныя грошы. Задача дзяржавы – будаваць школы і дзіцячыя сады, бальніцы і паліклінікі. Уся астатняя інфраструктура можа фарміравацца за кошт інвестараў, беларускіх ці замежных. Гэта мая стратэгія. — А калі звярнуцца да буйных інвестыцыйных праектаў, як, напрыклад, горадаўтваральнае прадпрыемства "Гродна Азот"? Конкурс па продажу акцый – Я прытрымліваюся той пазіцыі, што ўсёй непрамысловай сферай павінен займацца бюджэт. І я згодны, што прадпрыемствы павінны займацца вытворчасцю, а не цягнуць баласт… Задача "Гродна Азота" – выпускаць угнаенні і плаціць падаткі. А мы на гэтыя грошы павінны ўтрымліваць структуры. Сёлета перадалі пяць інтэрнатаў і – Я б хацела перайсці да сферы адукацыі. Наколькі мне вядома, у Гродне востра стаіць праблема з беларускамоўным навучаннем у садах і школах… – Калі была б праблема, на працягу двух месяцаў да мяне прыйшлі б і пра гэта сказалі. Напрыклад, пытанне са школай у мікрараёне Вішнявец мы вырашылі. Прэм'ер-міністр – Але маё пытанне закранае не інфраструктурную праблему. Вельмі прыкра, што ў горадзе, як вы адзначылі, гістарычным, каралеўскім і, я б яшчэ дадала, прабеларускім, фактычна не засталося навучання па-беларуску. – Я не гатовы на сёння адказаць на гэтае пытанне. – Давайце тады пагаворым пра яшчэ адну праблему ў горадзе – кіёскі "Тытунь", якія з'явіліся на прыпынках грамадскага транспарту. У інтэрнэце – Праграма размяшчэння гэтых кіёскаў была прадугледжана летась. Частка з'явілася год таму, частка сёлета. Але ў далейшым іх размяшчэнне не прадугледжваецца. Я асабіста не палю, як і трое маіх сыноў. – Яшчэ адна шкодная звычка ператварылася ў цэлую праблему, прычым не толькі для Гродна, але і для ўсё краіны. Я маю на ўвазе алкагалізм. Паводле інфармацыі Міністэрства ўнутраных спраў, 100% забойстваў на Гродзеншчыне здзейснена ў стане алкагольнага ап'янення. Як можна вырашыць гэтую праблему? – Тыя забарончыя меры, якія прымаюць некаторыя раёны Гродзенскай вобласці, – забарона продажу пладова-ягадных вінаў, абмежавання часу продажу алкаголя, напэўна, не дадуць таго станоўчага выніку, якога мы хочам. – Тады якім чынам супрацьстаяць? – Алкаголь жа прадаецца ва ўсіх краінах свету… – Але цэны на алкаголь розныя. – Вядома ж, у першую чаргу можна паўплываць цэнамі. Другое – даступнасць алкаголя. У невялікіх крамах крокавай дасяжнасці няма патрэбы прадаваць алкаголь. Павінны быць асобныя кропкі. Але проста забараняць продаж алкаголя немэтазгодна. З'яўляюцца "туры" ў іншыя раёны – хто на веласіпедзе, хто на кані едзе за танным віном. Я калісьці яшчэ выкарыстоўваў прафілактычныя меры – сустрэчы з працоўнымі калектывамі ў прысутнасці ксяндза і бацюшкі, прадстаўнікоў "Ананімных алкаголікаў". – На мінулым тыдні стала вядома, што на працоўным месцы – Я пакуль устрымаюся ад каментароў, паколькі справаю займаецца Следчы камітэт. Адзначу толькі, што адзін з супрацоўнікаў вызвалены ад займанай пасады. Наконт другога рашэнне пакуль не прынятае, паколькі ідуць следча-аператыўныя мерапрыемствы. – Апошнім часам усё часцей стала з'яўляцца інфармацыя пра падобныя выпадкі. Выглядае, што праваахоўныя ворганы сур'ёзна ўзяліся за такія справы. На ваш погляд, як можна стрымаць карупцыю ў Беларусі? – Я зараз чытаю кнігу "З трэцяга свету ў першы" былога прэм'ер-міністра Сінгапура Лі Куан Ю. У Сінгапуры, як вядома, карупцыя была вынішчана. Для чыноўніка майго рангу вельмі важна азнаёміцца з такімі выданнямі. Як толькі яго прачытаю, дам дадатковы каментар па гэтай тэме. – Гэта сапраўды выдатная кніга. Але дазвольце ўдакладніць. Многія эксперты кажуць, што перамагчы карупцыю немагчыма без адкрытасці і падсправаздачнасці чыноўнікаў. У суседніх краінах – Польшчы, Літве – грамадзяне могуць без праблем атрымаць поўную інфармацыю пра заробкі і маёмасць чыноўнікаў. У Беларусі чамусьці гэта інфармацыя закрытая. На ваш погляд, ці варта нашым дзяржслужачым паказаць свае даходы народу? – Зараз ідзе абмеркаванне закона аб прадухіленні карупцыі, таму вы можаце накіраваць сваю прапанову… – Такая прапанова ўжо накіроўвалася. Але асабіста вы маглі б агучыць, які ў вас заробак? – Я абсалютна нармальна да гэтага стаўлюся. Я пабудаваў дом у Смаргоні. Узяў крэдыт на 40 год пад 1%. Такі быў крэдыт, якім карысталіся практычна ўсе жыхары Смаргоні. Мой заробак – 14 млн рублёў у месяц. Працую я без выхадных. На першы погляд, праца старшыні можа быць незаўважнай. Але калі бачыш поспехі ў адукацыі, медыцыне, калі паступае менш скаргаў, думаеш: і мая заслуга ў гэтым ёсць… – А ваша сям'я? – Малодшы сын пераехаў са мной у Гродна, а старэйшыя засталіся ў Смаргоні. Абодва скончылі Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Адзін працуе ў сістэме міжрайгаза, другі – інжынерам-механікам на "Смаргонскіх малочных прадуктах". – Апошняе пытанне, яго прасілі задаць гродзенцы. Вельмі доўга абмяркоўваецца стварэнне вуліцы імя Васіля Быкава. Было вельмі шмат зваротаў і просьбаў… – Рашэнне па гэтым пытанні прынятае. Вуліца імя Васіля Быкава з'явіцца ў новым мікрараёне Альшанка. Там жа будуць пабудаваныя царква і касцёл. Даведка Naviny.byМечыслаў Гой нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Шловенцы Воранаўскага раёна. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі (1989), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2004). Працаваў галоўным інжынерам ў калгасе імя Леніна, пазней узначальваў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Агра-правожа". У 2004 годзе прызначаны старшынём Смаргонскага райвынканкама, у 2014 – старшынём Гродзенскага гарвыканкама. Жанаты, мае трох сыноў. Па веравызнанні – каталік.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два месяцы таму Мечыслаў Гой быў прызначаны мэрам Гродна. Чыноўнік даў першае інтэрв'ю, у якім распавёў пра інвестыцыі ў рэгіёне, затрыманні чыноўнікаў за карупцыю...
|
|