На Віцебшчыне адрэстаўравалі самы стары касцёл. 21.by

На Віцебшчыне адрэстаўравалі самы стары касцёл

22.10.2014 10:20 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У вёсцы Камаі на Пастаўшчыне аднавілі касцёл Святога Яна Хрысціцеля, паведамляе "Каталіцкі веснік".




Спецыялісты з Мінску адрэстаўравалі фрэскі з гербам "Пагоня" і прэзбітэрый - узвышэнне для алтару і месца для духавенства. Камайскі касцёл лічыцца самым старэйшым у Віцебскай дыяцэзіі - яго пабудавалі ў пачатку ХVІІ стагоддзя (1603-1606 гады).


Фота: "Каталіцкі веснік"

Абрад асвячэння адноўленых святыняў правёў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.


Фота: "Каталіцкі веснік"

Падчас імшы ўшанавалі памяць пакутніка, ксяндза Ежы Папялушкі. Святар адважна выказваўся аб правах чалавека, крытыкаваў камуністычную ўладу ў Польшчы, тысячы людзей прыходзілі паслухаць яго казані. 30 год таму быў забіты.

Цікава, што касцёл у Камаях дзейнічаў нават у савецкія часы: мясцовы святар дапамог схавацца ад немцаў аднаму партызану. Пасля вайны ён служыў у КДБ і паспрыяў таму, каб святыню не зачынілі.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялісты з Мінску адрэстаўравалі фрэскі з гербам "Пагоня" і прэзбітэрый.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика