У Мінску зноў пачалі рыхтаваць "дыджэяў адраджэння". Найлепшы атрымае кацяня ад Змітра Дашкевіча. 21.by

У Мінску зноў пачалі рыхтаваць "дыджэяў адраджэння". Найлепшы атрымае кацяня ад Змітра Дашкевіча

12.11.2014 15:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першы занятак курсаў падрыхтоўкі маладых лідараў адбыўся ўчора на сядзібе БНФ. Заснавальнік курсаў – сустаршыня партыі "Беларуская хрыстыянская дэмакратыя", былы палітзняволены Павел Севярынец. Мэта курсу – падрыхтоўка маладых актыўных людзей да грамадскай працы.

"Беларусі патрэбна нацыянальнае і духоўнае адраджэнне. Калі ўсе беларусы будуць размаўляць па-беларуску, будуць маральнымі і шчаслівымі, то гэта і будзе сапраўднае адраджэнне. Мы рыхтуем тых, хто прывядзе Беларусь да гэтага стану", – распавёў Павел Севярынец.




У чым сэнс жыцця?

Удзельнікаў чакае дванаццаць дзвюхгадзінных заняткаў па інфармацыйных техналогіях, псіхалогіі, метадах арганізацыйнай працы. Напрыканцы спадар Севярынец паабяцаў навабранцам практычныя выпрабаванні. Удзельнікам курсу давядзецца "зладзіць масавую акцыю" ў незнаёмым кутку Беларусі. Ды так – каб гэтую акцыю заўважылі рэспубліканскія СМІ.

На першы занятак прыйшло каля дваццаці ўдзельнікаў, пераважна моладзь. Удзельнікі мусілі прайсці тэст са ста пытанняў на агульную эрудыцыю ды светапогляд. У тым ліку давялося адказваць на пытанні, колькі ў Беларусі раёнаў ды вёсак, кім па веравызнанні быў Францішак Скарына, ды ў чым сэнс жыцця.




"Пасля такіх пытанняў крыху складана зразумець, якім будзе далейшы курс. Але мне вельмі цікава прыняць удзел. Сябры, якія скончылі гэтыя курсы раней, казалі, што гэта крута. Спадзяюся артымаць веды, што дапамогуць ў жыцці. Беларусь у нас адна, патрэбна рабіць яе лепей", – лічыць адзін з удзельнікаў, васемнаццацігадовы студэнт Барыс.

Лепшаму – пухнаты прыз

Перад слухачамі выступілі выпускнікі мінулых гадоў. Былы старшыня "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч у сваей натхяльнай прамове сказаў, што курсы далі яму не толькі веды, але і жонку. Наста Дашкевіч таксама скончыла гэты курс раней. Нечакана для ўсіх Зміцер дастаў з кішэні кацяня ды прапанаваў зрабіць яго прызам для лепшага выпускніка. Маленькая жывёліна адразу ж перацягнула на сябе ўвагу журналістаў.




Гэты набор "дыджэяў" ужо дзясяты. Пачынаючы с 1999 году гэтыя курсы адбываліся штогод, з перапынкамі на час зняволення Паўла Севярынца. Скончыць курсы за гэты час здолелі болей за сто чалавек, сярод іх грамадскія лідары Артур Фінкевіч, Алег Корбан, Андрэй Кім, Алена Валынец, Дзяніс Садоўскі, прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі, журналісты Канстанцін Шыталь, Віталь Зыблюк, Аксана Рудовіч ды шмат іншых. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы старшыня "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч у сваей натхяльнай прамове сказаў, што курсы далі яму не толькі веды, але і жонку. Наста Дашкевіч таксама скончыла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика