Палац гульнявых відаў спорту ў Полацку пераўтварыўся ў доўгабуд
13.11.2014 13:54
—
Новости Общества
|
Палац гульнявых видащ спорту ў Полацку пераўтварыўся ў доўгабуд. У праблеме разбіралася карэспандэнт
Мяне вядуць па полi на ўскрайку новага мiкрараёна Аэрапорт. Кажуць, што тут калiсьцi былi ўзлётныя палосы. Цяпер гэта зарослая пустка. Перасякаем яе па дыяганалi i ўпiраемся ў хмызняк. За iм - вялiзны яр i ручай. Тут, трохi ў баку, густа насаджаныя ў зямлю бетонныя палi. Пад'язныя дарогi, калiсьцi пракладзеныя будаўнiчай тэхнiкай, ужо зарастаюць травой. Само месца вельмi прыгожае, з пагоркам. Часам перапады вышынь дасягаюць метраў 30. Мабыць, гэтая прыгажосць i стала некалькi гадоў таму галоўным аргументам пры выбары будучай будпляцоўкi пад Палац гульнявых вiдаў спорту. Планы былi сур'ёзнымi, расказала начальнiк аддзела праектных i геадэзiчных работ УКБ Вiцебскага аблвыканкама Галiна Бараноўская. Распрацавалі i зацвердзілі вялiкi i прыгожы праект. Палi з падагрэвам, аўтастаянкi пад зямлёй, гасцiнiца i кавярня, вучэбна-трэнiровачныя пляцоўкi, унiверсальная глядзельная зала. Пазней з-за недахопу сродкаў вырашылі зрабiць будаўніцтва таннейшым. Але, як бачым, яно не скончана i сёння. Прыгожым хоча бачыць свой горад i намеснiк старшынi Полацкага райвыканкама Аляксандр Мiхалевiч: - Будаўнiцтва планавалася яшчэ да аб'яднання горада i раёна, так што я не магу дакладна сказаць, чыя канкрэтна гэта была iнiцыятыва. Палац мог бы працаваць на два гарады, бо размешчаны памiж Полацкам i Наваполацкам. Ідэя цiкавая, ды i распрацоўвалася з размахам. Вось толькi фiнансаваць яе няпроста. Першапачаткова, калi разлiчваць у цяперашнiх цэнах, патрабавалася прыкладна 700 мiльярдаў рублёў. Пасля ўдакладнення кошт знiзiлi да 200 мiльярдаў. На жаль, пакуль грошай няма. Будзе цi не будзе будавацца далей? Скажу адно: аб'ект уключаны ў праграму развiцця Полацка. Для нас цяпер галоўнае - закончыць карэкцiроўку праекта, потым будзем вызначаць крынiцы фiнансавання. У абласным аддзеле капiтальнага будаўнiцтва таксама не могуць назваць дакладнай даты аднаўлення будаўнiцтва. Называюць лiчбы: у палац iнвесцiравана амаль 9 мiльярдаў рублёў, у тым лiку звыш 6 мiльярдаў - на выраб праектна-каштарыснай дакументацыi. Генпадрадчык работ - РУП "Будаўнiча-мантажны трэст №22". Тэлефаную туды. Намеснiк кiраўнiка Наталля Мыснiк прызнаецца: яна ўстрывожана тым, што будаўнiкi былi вымушаны сысцi з аб'екта яшчэ ў чэрвенi 2012 года. Калi вернуцца? Тады, калi з'явяцца грошы. Адкрыта выказвае ўласнае меркаванне: а цi варта было наогул пачынаць такi маштабны i затратны праект у невялiкiм горадзе? Сёння ўжо позна абмяркоўваць мэтазгоднасць гэтай iдэi. Тым больш што з моманту яе нараджэння нямала вады сплыло: памянялiся кiраўнiкi, аб'ядналі раён i горад, змянiлася i эканамiчная сiтуацыя. Але грошы, прычым немалыя, ужо ўкладзеныя. Палачане спадзяюцца, што будоўля адновіцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект палацу быў прыгожы: палi з падагрэвам, аўтастаянкi пад зямлёй, гасцiнiца i кавярня, вучэбна-трэнiровачныя пляцоўкi. |
|