Курсы "Моваведа" ў Гродне пачнуцца не ў касцёле: ксёндз адмовіў у памяшканні за дзень да заняткаў. 21.by

Курсы "Моваведа" ў Гродне пачнуцца не ў касцёле: ксёндз адмовіў у памяшканні за дзень да заняткаў

13.11.2014 15:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бясплатныя курсы беларускай мовы "Моваведа" мелі адкрыцца ў Гродне 13 лістапада ў касцёле на Дзевятоўцы. Аднак за дзень да першага занятку пробашч касцёла пазваніў арганізатарцы і сказаў, што не можа даць памяшканне – пра курсы з'явілася занадта шмат інфармацыі ў інтэрнэце.

Арганізатарка курсаў у Гродне Таццяна Сушко расказала, што касцёл быў адзіным месцам, дзе ўдалося дамовіцца, каб атрымаць для заняткаў бясплатнае памяшканне. "Усюды, дзе я шукала пляцоўку для курсаў, хацелі аплату. Найлепшыя ўмовы былі ў абласной бібліятэцы і там я паспрабавала зрабіць платныя курсы. Праўда, вывучаць беларускую мову за грошы не было жадаючых. Ведаючы, што ў касцёле на Дзевятоўцы ёсць адпаведныя памяшканні, і там нават праходзяць курсы польскай мовы, я звярнулася да ксяндза-пробашча", – расказвае Таццяна.

Пробашч добра паставіўся да прапановы і пагадзіўся даць памяшканне для заняткаў. Але калі аб'явы пра курсы з'явіліся на некалькіх мясцовых сайтах, а на адным з іх выклікалі вялікую дыскусію ў каментарах, ксёндз пазваніў Таццяне і сказаў, што "яны так не дамаўляліся". Па словах Таццяны, святар не думаў, што заняткі будуць настолькі публічнымі і прыцягнуць да сябе столькі ўвагі. Таксама святар папрасіў журналістаў не званіць яму, бо ён ужо ўсё патлумачыў арганізатарам курсаў.

Гэтак, на папулярным гродзенскім блогу s13.ru навіна пра адкрыццё курсаў сабрала 72 каментарыя, частка з якіх або абразлівыя для беларускай мовы, або сцвярджаюць, што такія курсы нікому не патрэбныя.

Першы занятак "Моваведы" ў Гродне ўсё ж адбудзецца. Ён пройдзе 13 лістапада ў памяшканні па вул. Будзёнага, 48а-63, там, дзе ўжо праводзяцца па панядзелках курсы "Мова Нанова". На занятак прыедзе арганізатар курсаў з Мінска Аляксей Шэін. Тэма сустрэчы – "Словы вітання, развітання, падзякі, просьбы". Пачатак а 19 гадзіне. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бясплатныя курсы беларускай мовы "Моваведа" мелі адкрыцца ў Гродне ў касцёле на Дзевятоўцы. Аднак за дзень да першага занятку пробашч касцёла пазваніў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика