Кнігарню "логвінаЎ" адчынілі пасля праверкі
06.12.2014 11:42
—
Новости Общества
|
Дырэктар кнігарні, аднак, чакае штрафаў. "Будзе пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні - за парушэнні ў вядзенні кнігі заўваг і прапаноў і, галоўнае, за гандаль кнігамі без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі", - паведаміў Ігар Логвінаў. Па яго словах, пакуль на руках пратакола няма, то ён не ведае, якім дакладна будзе пакаранне. Ігар адзначыў, што за год восем разоў звяртаўся ў Мінінфарм па ліцэнзію. І кожны раз яму адмаўлялі. Адна з адмоў была звязана з тым, што Ігар… няправільна ўказаў паштовы індэкс. "Яны са мной гуляюцца". Праверку кнігарні праводзіць падатковая інспекцыя Цэнтральнага раёна Мінска. Летась Міністэрства інфармацыі забрала ў выдавецтва "Логвінаў" выдавецкую ліцэнзію за выпуск альбома "Прэс-фота Беларусі 2011". Альбом Кнігарня "логвінаЎ" з'яўляецца месцам шматлікіх кніжных прэзентацый і гранічна значнай для нацыянальнай культуры і літаратуры прасторай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праверку кнігарні праводзіць падатковая інспекцыя Цэнтральнага раёна Мінска. |
|