Другі «Дзень вышыванкі» сабраў каля пяці тысяч наведвальнікаў (фотарэпартаж)
14.12.2014 13:11
—
Новости Общества
| 21.by
Источник материала: 21.by У мінскім Палацы мастацтва ў суботу, 13 снежня, прайшла другая выстава традыцыйных і сучасных вышыванак (народнай кашулі з вышытым арнаментам), адзення і сувеніраў ад папулярных моладзевых брэндаў. За восем гадзін працы наведвальнікі маглі паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах, пабываць на лекцыі і майстар-класах, прысвечаных народнаму адзенню, пабачыць выступленні танцавальных этна-калектываў ці паслухаць канцэрт вядомых беларускіх музычных гуртоў. І, канешне ж, набыць народную і вопратку, аксесуары, сувеніры альбо зрабіць бія-тату. Арганізатарам мерапрыемства выступілі грамадскае агенцтва «Арт сядзіба» і Беларускі саюз мастакоў. Глядзім фотарэпартаж 21.by з месца падзеі. Аўтар: Павел Аксіновіч; фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінскім Палацы мастацтва ў суботу, 13 снежня, прайшла другая выстава традыцыйных і сучасных вышыванак (традыцыйнай народнай кашулі з вышытым арнаментам), адзення і сувеніраў ад папулярных моладзевых брэндаў. |
|