"Мова TUT" запрашае на сустрэчу 28 студзеня. Тэма - беларуская шляхта і шляхетнасць. 21.by

"Мова TUT" запрашае на сустрэчу 28 студзеня. Тэма - беларуская шляхта і шляхетнасць

27.01.2015 11:08 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото с сайта budzma.org
Беларускі партал TUT.BY, Галерэя TUT.BY і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт запрашаюць на чарговую сустрэчу клуба "Мова TUT". Тэма сустрэчы - беларуская шляхта і шляхетнасць у сённяшнім дні.

Моўныя асновы на тэму і крыху гісторыі распавядзе кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу Віталь Макарэвіч, а вось мастацкую частку занятку бярэ на сябе мастацтвазнаўца, супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея  Аляксандр Ярашэвіч. Мы пабачым патрэты беларускай шляхты, выявы шляхетнага побыту і дазнаемся пра асаблівасці выяўленчага мастацтва, звязанага са славутымі продкамі.

"Мова TUT" запрашае наведнікаў і на шляхецкія забавы. Арганізатар рэгулярных сустрэчаў па настольных гульнях Яраслаў Ліхачэўскі запрашае да знаёмства з гульнямі "Паўстанцы", "Разам" і "1514". Сумна ня будзе!

Увага! Мы пакуль не актыўна запрашаем бацькоў з дзеткамі, бо шукаем новага партнёра, які б узяў на сябе дзіцячыя клопаты. Аднак калі па звычцы вы прыйдзеце з малымі, ён будзе забяспечаны наглядам дарослых.

Дадатковыя пытанні што да клуба кіруйце на адрас mova@tutby.com.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Мова TUT" запрашае наведнікаў і на шляхецкія забавы. Арганізатар рэгулярных сустрэчаў па настольных гульнях Яраслаў Ліхачэўскі запрашае да знаёмства з гульнямі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика