"Мова TUT". Пра каханне, любоў і вясну, якая блізка. Зноў запрашаем дзетак!
10.02.2015 16:27
—
Новости Общества
|
Клуб "Мова TUT" запрашае на чарговую сустрэчу. Напярэдадні Дня закаханых абысці ўвагаю гэтую тэму цяжка, а таму запрашаем пагаварыць пра самае-самае ўзнёслае пачуцце. Тэма сустрэчы - "Каханнне па-беларуску".
У сераду, 11 лютага а 19й гадзіне сустрэнемся, каб вызначыцца якімі словамі можна і ня можна называць каханых і чым каханне адрозніваецца ад любові. Таксама ў праграме сустрэча з паэтам Генадзем Ліхатровічам, майстар-клас па выцінанцы і працяг турніраў у настольныя гульні ад Яраслава Ліхачэўскага і каманды Шукай.BY. Гэтым разам тэмай усіх гульняў стане Яго вялікасць Каханне. Добрая навіна для бацькоў, якія прыходзяць з дзеткамі! У клуба "Мова TUT" з'явіліся парнёры. Гэтым разам дзеткамі будуць апекавацца супрацоўнікі Сустракаемся 11 лютага а 19й гадзіне па адрасе: праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх, Галерэя TUT.BY. Уваход вольны! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустракаемся 11 лютага а 19й гадзіне па адрасе: праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх, Галерэя TUT.BY. Уваход вольны!
|
|