За родную мову ў баранавіцкіх школах змагаюцца праз Генеральную пракуратуру
13.03.2015 09:34
—
Новости Общества
|
Таццяна і Алег Малашчанкі, Антаніна і Васіль Філіпчыкі, чые дзеці чатыры гады навучаліся ў беларускамоўным класе, не задаволены тым, што папярэдні іх зварот у Генеральную пракуратуру быў перанакіраваны ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У бліжэйшы час яны плануюць звярнуцца да генеральнага пракурора паўторна. Бацькі спадзяюцца, што калі-небудзь іх дзеці ўсё ж будуць вучыцца на роднай мове. На думку Таццяны Малашчанкі, Генеральная пракуратура папярэдні зварот разгледзела павярхоўна. У Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь бацькам прапанавалі перавесці дзяцей у Жамчужненскую СШ, дзе ёсць беларускамоўны клас. - Я не супраць Жамчужненскай школы, - адзначыла Intex-press Таццяна Малашчанка. - Там цудоỹны калектыỹ, але ж мы жывем у горадзе, дзе ёсць мастацкая і музычная школы. Чаму мы павінны вазіць дзяцей у вёску? Таццяна лічыць, што яны ідуць інтэлігентным шляхам змагання, які, на жаль, пакуль не дае ніякіх вынікаỹ. - Цяпер нашы дзеці проста ўцягнуты ў рускамоўнае навучанне, - скардзіцца Таццяна. - На жаль, стаўленне да роднай мовы ў нас дрэннае. Таццяна Малашчанка лічыць, што вельмі складана дамагацца беларускамоўнага навучання ў меншасці, "у ізаляцыі". Яна ўпэўнена, што калі б да іх з Філіпчыкамі далучыліся больш людзей, вынік быў бы лепшым. - Загадалі б зверху - і ўсё было б зусім па-іншаму. Калі б беларуса прымусілі быць беларусам, то атрымаўся б цудоўны беларус, - лічыць Таццяна. Чытайце таксама: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бацькі спадзяюцца, што калі-небудзь іх дзеці ўсё ж будуць вучыцца на роднай мове. |
|