Зааралі трактарам. У вёсцы на Шаркаўшчыне ёсць магіла ахвяр гета, але яе дасюль ніяк не ўшанавалі
25.03.2015 13:28
—
Новости Общества
|
У вёсцы Радзюкі, што пад Шаркаўшчынай, здарыўся выпадак, які надоўга стаў тэмай для размоваў. І нават для візітаў раённага начальства. Малады трактарыст
![]() Вялікую вёску Радзюкі падарожнікі праяжджаюць не спыняючыся. Хоць прыпыніцца тут варта. Будынак калгаснага праўлення пабудаваны на месцы колішняй сядзібы шляхціцаў Бароўскіх. Вельмі заўважны род, які даў і военачальнікаў, і навукоўцаў. Але даў не Беларусі. Жыхарка Радзюкоў Людміла Ардынская хоча ўвекавечыць памяць пра Бароўскіх хаця б шыльдай на вялікім дубе. ![]() - Дом Бароўскіх па вайне разабралі і звезлі ў Шаркоўшчыну на розныя будовы. А на ягоным месцы пабудавалі саўгасную кантору. З калонамі. На манер панскага палаца. Застаўся толькі дуб двухсотгадовы. ![]() Акрамя дуба, ад Бароўскіх у Радзюках застаўся вадзяны млын. Яго ў вайну спалілі ноччу партызаны. ![]() ![]() Найстарэйшая жыхарка Радзюкоў Аліна Чорная памятае, як млын дапамагаў выжываць. ![]() - Малолі ж не толькі немцы. Але паняцце такое было. Людзі казалі, што порч зрабілі. Бо ўсе ж людзі абмалвалі. Так куды везці малоць? Там усё было. І валцоўкі, і крупы дралі. А на выезьдзе з Радзюкоў у бок Шаркоўшчыны, з правага боку, ёсць звычайнае поле. Некалькі гадоў таму малады трактарыст з суседняй вёскі - гаспадаркі ж аб'ядналі - заараў тут невялікі лапік. Гэты ўчастак зямлі ад вайны ніхто не чапаў. Бо мясцовыя ведалі гісторыю гэтага лапіка. - Пра гэта месца ўсім было вядома. Як толькі абаралі, усе жахнуліся, свае людзі - а-я-яй, магілкі габрэйскія абаралі. І ўсё сціхла, - кажа мясцовая жыхарка Ліліяна Карачун. ![]() Вязні Шаркаўшчынскага гета беглі па гэтым полі проста на нямецкія кулямёты. Ліліяна не помніць дэталяў расправы ў сілу ўзроста. Яна пераказвае ўспаміны сваёй маці: - Немцы сталі расстрэльваць гета ў Шаркаўшчыне. Людзі беглі. Немцы паставілі на пагорку кулямёты. І як яны беглі з Шаркаўшчыны, як маглі ратаваліся з гета, іх тут і касілі, расстрэльвалі. Расстралялі. Мужыкам, якія былі застаўшыся на хутарах, загадалі запрагаць коней і звозіць трупы. А салдаты хадзілі па дварах. Шукалі, мо недзе хто схаваў каго. А жыта было ўжо вялікае. І з гэтага жыта немец падняў жанчыну. Валасы ў яе былі белыя. І дзяўчынка з ёй беленькая. Ён на яе - юда. Яна - не, я полька. Пасля стрэліў у яе. Яна адразу ўпала. А дзевачка, пакуль страляў, яна трапыхалася. Пяць куль усадзіў у яе, пакуль заціхла дзіця. Я малая была, калі мама мне ўсё гэта расказвала. Я кажу: "Мама, чаму вы яе не схавалі?" - "Нас бы ўсіх перабілі". Іх усіх звозілі і скідвалі ў яму. Мама казала, што былі такія, што здзіралі пярсцёнкі з нябожчыкаў. Перад тым як у яму кінуць. Здзіралі адзенне. Усё, што маглі зняць. Іх ужо няма ў жывых. Татаровіч такі быў. Як вайна скончылася, ён хуценька адсюль уцёк. Ну вось, сталі звозіць, скідваць. Закапалі. І гэты вялікі квадрат заўжды быў. Мама кажа: "Папасвіце ўвечары кароў, пакуль дырэктар не бачыць. Пусціце на саўгаснае. Толькі, дзеткі, не пускайце на гэтыя могілкі". І мы з братам яшчэ знаходзілі кулі ад аўтамата. Гэта ж у 54-м годзе яшчэ мы кулі знаходзілі. Іншая спадарыня, Аліна Страленка, якая паспела за немцамі павучыцца ў школе, таксама пацвярджае словы пані Ліліяны. ![]() - На гэтым полі сапраўды былі нейкія магілы? - Сапраўды. І гэта ўсе ведаюць. Толькі цяпер не хочуць торкацца. Ведаеце, цяпер людзі якія? Месца я вам дакладна не скажу. Але магіла габрэяў там ёсць. Яна заўжды была на вачах. Магіла памерам з маю хату. Хтосьці яе быў акапаўшы такім валам. З усіх чатырох бакоў такі квадрат быў. А пасля з часам дажджы размылі, там і кароў навязвалі. Усё зраўнялася. Але што факт, то факт. Саму Аліну маглі адправіць у Нямеччыну на прымусовыя працы. Але выратаваў яе солтыс па прозвішчы Булаёнак. За гэтага чалавека па вайне ўступіліся многія вяскоўцы. І выратавалі яго ад ГУЛАГу. - Немцы сталі забіраць маладзейшых у Германію. А я была нічога ў маладосці, дзяўчына спрытная. Але Булаёнак выратаваў. Вельмі быў добры чалавек. Як прыйшлі нашы, яго цягалі-цягалі. Ён быў солтысам. Але нікуды яго не саслалі. Бо ўсе людзі былі за яго. Ён нас ратаваў. Але ж чаму месца, дзе ляжаць дзясяткі ахвяраў нацыстаў, не было ніяк мэмарыялізавана за доўгія паваенныя гады? Як толькі гэта гісторыя ўсплыла на незалежным сайце - Прыяжджаюць з раёна. Я кажу, што я помню, помніла мая мама, як гэта ўсё рабілася, як закопвалі і як мне было загадана не бегаць, не таптацца на гэтых магілках. Вось гэта я помню. Карацей, ім не спадабалася. І яны паехалі. - А што яны хацелі ад вас? - Пыталіся: навошта падняла гэтае пытанне. Сапраўды, навошта падымаць шум? Толькі лішні клопат. Мёртвым жа не баліць. Кіраўніца раённай ідэалогіі Людміла Стома сказала мне, што ў рэспубліканскай камісіі па ўвекавечанні ахвяраў Халакоста ніякіх дадзеных пра гэта месца няма. Што для вызначэння месца пахавання патрэбныя толькі сведкі трагедыі. Іх не засталося ў жывых. Але праца, маўляў, вядзецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мясцовыя людзі ведалі пра гэту магілу на полі, шанавалі яе, не пасвілі там кароў. А потым яе заараў трактарыст.
|
|