Капліцу ў памяць ахвяр вайны пабудавала ў Міёрах жыхарка Масквы
11.05.2015 10:04
—
Новости Общества
|
Капліцу ў памяць ахвяр вайны пабудавала ў Міёрах ураджэнка Віцебшчыны, а цяпер жыхарка Масквы.
Пры вызваленні Міёршчыны загінулі 5356 чалавек, яшчэ тысячы партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў былі спалены, павешаны і расстраляны акупантамі. Яны пахаваны ў брацкіх магілах і паасобку. На цэнтральнай плошчы ў райцэнтры ляжыць прах 225 чалавек. Увекавечыць іх памяць пажадала жыхарка Масквы Тамара Ляхава. Яна некалі працавала ў Міёрах, прыкіпела душой да горада і людзей. Капліца знаходзіцца на плошчы Паўшых барацьбітоў. Асвяціў яе протаіерэй Віктар Вабішчэвіч. У Дзень Перамогі тут адбылася служба ў памяць пра загінулых. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзень Перамогі ў капліцы адбылася служба ў памяць пра загінулых. |
|