Да актывістаў, якія дбаюць аб ўшанаванні магіл у лесе пад Віцебскам, далучыліся казакі і святар
14.05.2015 18:52
—
Новости Общества
|
Віцебскія актывісты звярнуліся да старшыні Мазалаўскага сельсавета Леаніда Дубіны з просьбай дазволіць добраўпарадкаваць
Мясцовая ўлада адрэагавала: 13 мая спадар Леанід Дубіна і сакратарка сельсавета Кацярына Каралёва (на здымку ўверсе) выехалі на месца і правялі сход. Калектыўны зварот падпісалі 88 чалавек, а згодна з законам выязны сход праводзяць, калі подпісаў больш за 30. Старшыня сельсавета распавёў, што пра масавыя пахаванні людзей ў лесе пад вёскай Хайсы ён даведаўся са СМІ ўвосень мінулага года. У лістападзе 2014-га віцебскія актывісты апыталі найстарэйшых вяскоўцаў, і яны Але якім чынам косткі трапілі на паверхню, застаецца загадкай. Магчыма, магілы расстраляных патрывожылі "чорныя капальнікі", а магчыма, проста зямля прасела. Прысутныя на сходзе прадстаўнікі Лужаснянскага лясніцтва цвердзілі, што чалавечых парэштак яны тут не бачылі. Яшчэ сказалі, што ніякіх прац на гэтым участку леса даўно не было і не плануецца. Таму праводзіць расчыстку, адмыслова пілаваць сухія дрэвы старшыня сельсавета палічыў немэтазгодным. Леанід Дубіна мяркуе, што нейкія захады трэба будзе рабіць, калі чалавечыя парэшткі дастане з-пад зямлі адмысловы пошукавы батальён. Ён паведаміў, што ўжо звярнуўся з такой просьбай у ваенкамат. Аднак тэрмінаў пачатку працы не ведае: "У іх ёсць свой механізм працы - гэта ж не так проста, каб во патэлефанаваў, і яны прыехалі. Але я асабіста мяркую, што тут пахаваныя не вайскоўцы. Гэта відаць па абутку - тут рэшткі нейкіх галёш, чаравікаў, жаночых у тым ліку. А чаго вы не бераце пад увагу, што ў Лужасне быў канцлагер? Маглі тут расстрэльваць палонных. Чаму адразу кажаце, што гэта ахвяры расстрэлаў у 1930-я гады?" Калі прыедзе пошукавы батальён, актывістаў паабяцалі запрасіць - каб яны далучыліся да працы. Аднак у пратаколе не зафіксавалі, што прадстаўнікі ўладаў бачылі чалавечыя косткі на ўласныя вочы. Нічога пэўнага Леанід Дубіна не сказаў і наконт неабходнасці ўшанаваць памяць расстраляных, хто б яны ні былі - ахвяры сталінізму або фашызму: "Я не магу сказаць, што я не супраць усталяваць тут помнік. Толькі я скажу, што не супраць, а мне раптам загадаюць: "Бяры і рабі". А ў мяне грошай няма. Дзе я грошы на помнік вазьму? Так што тут сказаць нельга, што я не супраць". Аднак віцебскія актывісты сустрэлі тых, хто гатовы дапамагчы ў справе ўшанавання памяці загінулых. Пра гэта распавёў Ян Дзяржаўцаў, які першы пачаў даследаваць трагічную гісторыю гэтых мясцін: "Вяртаючыся ў Віцебск, мы сустрэлі святара царквы ў пасёлку Лужасна, айца Міхаіла. Ён зацікавіўся аповедамі пра невядомых загінулых, нават паўшчуваў нас, чаму мы адразу не звярнуліся да яго. Патэлефанаваў знаёмым казакам. І на ягоную просьбу тут жа прыехалі віцебскі казачы атаман Валеры Сямашка і ягоны сын Ігар Сямашка, атаман з Лужасна. Усе разам мы зноў скіраваліся ў лес, паказалі чалавечыя парэшткі ў ямах. На дзіва, казакі тут жа самі прапанавалі ўшанаваць памяць загінулых - зрабіць і ўсталяваць вялікі крыж, які было б відаць з дарогі. Айцец Міхаіл прапанаваў правесці тут хросны ход напрыканцы мая, а пакуль - проста памаліцца за невядомых, якія знайшлі тут апошні спачын. Мы ўсе разам так і зрабілі - памаліліся на ўскрайку адной з ямаў. Святар цвердзіў, што ў дадзенай сітуацыі трэба не шукаць і не вінаваціць забойцаў, хто б яны ні былі - фашысты або сталінскія каты, а клапаціцца пра хрысціянскае пахаванне ахвяраў". Пра вынікі экспертызы чалавечых парэшткаў, якія забралі на доследы яшчэ ўвосень мінулага года, нічога не чуваць. Актывісты стварылі грамадскую ініцыятыву "Хайсы" і ўжо двойчы звярталіся ў Следчы камітэт, мясцовы сельсавет і пракуратуру па фактах страшных знаходак у лесе. Паводле апошняга адказу са Следчага камітэта, крымінальную справу з гэтай нагоды распачынаць не будуць. Парэшткі - косткі і некалькі чарапоў з кулявымі адтулінамі на патыліцы - дагэтуль на экспертызе ў Мінску. Актывістам не зразумела, чаму адмыслоўцы не забралі на вывучэнне таксама фрагменты адзення, знойдзенага ў агульных магілах, а таксама абутку, на якім відаць фабрычныя клеймы з датамі - 1936, 1937, 1938 гады. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мясцовыя ўлады кажуць, што грошай на помнік у іх няма. |
|