У Гродне сям'я парадкавала тэрыторыю ля дома і выпадкова знайшла набярэжную 1930-х гадоў. 21.by

У Гродне сям'я парадкавала тэрыторыю ля дома і выпадкова знайшла набярэжную 1930-х гадоў

09.06.2015 09:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сям'я з вуліцы Рыбацкай у Гродне паказала прыклад, як трэба даглядаць прылягаючую тэрыторыю: у выніку над Нёманам адкрыўся выдатна захаваны фрагмент узбярэжжа і лесвіца 1930-х гадоў.




Бераг Нёмана па вуліцы Рыбацкай, ад Каложы і ніжэй па цячэнні, зараз выглядае прыкладна так, як і ў канцы ХІХ ст. Чарот, кустоўе, рыбакі па беразе. Дарога не асфальтаваная, звычайная грунтоўка - нібы і не ў горадзе.

Сапраўднае аблічча ўзбярэжжа "агаліў" выпадак: сям’я Брыцько, якая жыве па Рыбацкай 7/1, вырашыла навесці парадак на схіле да Нёмана насупраць свайго дома. "Мы з мужам і не хацелі асабліва: сын настаяў. Ён і пачысціў усё, - распавядае жыхарка дому, - А дом гэты наш, спадчынны. Раней на ўзбярэжжы і човен быў прывязаны, я добра памятаю".




Каменны схіл Нёмана і лесвічкі праз кожныя 50 метраў былі зробленыя ў першай палове 30-х па ініцыятыве Юзафа Ядкоўскага, які вырашыў заняцца ўпарадкаваннем узбярэжжа паралельна з раскопкамі на Старым Замку і ўмацаваннем яго схілаў. Менавіта дырэктар музея Ядкоўскі ў супрацы з вайскоўцамі і асабіста брыгадным генералам Францам Клебергам, "апранулі" правы бераг Нёмана ў камень.



Каменны бераг на Рыбацкай у 1930-я
Каменны бераг на Рыбацкай у 1930-я

Чытай больш: http://www.t-styl.info/by/118/history/14115/
© Твой стыль


Пад дзірванам чакае на гаспадара міжваенная плітка


Пад дзірванам чакае на гаспадара міжваенная плітка


Ачышчаны фрагмент набярэжнай вылучаецца і бачны здалёк


Ачышчаны фрагмент набярэжнай вылучаецца і бачны здалёк


Сёння "дзікі" бераг Нёмана выглядае так, як і 100 год таму

Зараз жа, калі Праванабярэжная з большага захавала свой выгляд, Рыбацкая фактычна вярнулася ў "дзікі" стан 100-гадовай даўніны. Каменныя схілы ды лесвіцы настолькі зараслі травой ды кустоўем, што калі не ведаеш, то і не скажаш, што пад імі ёсць нейкае штучнае пакрыццё, ды яшчэ ў выдатным стане.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сям'я з вуліцы Рыбацкай у Гродне паказала прыклад, як трэба даглядаць прылягаючую тэрыторыю: у выніку над Нёманам адкрыўся выдатна захаваны фрагмент узбярэжжа і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика