У Моталі рыхтуюцца да міжнароднага кулінарнага фестывалю "Мотальскія прысмакі". 21.by

У Моталі рыхтуюцца да міжнароднага кулінарнага фестывалю "Мотальскія прысмакі"

04.08.2015 14:30 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мерапрыемства возьме старт ў пятніцу 7 жніўня, а завяршыцца апоўначы 8-га. Нядзеля застанецца для таго, каб усім "фестывальшчыкам" добра адпачыць перад працоўным тыднем.




Сёлетнi фэст ужо сёмы па ліку. За гады свайго існавання ён, як і мотальская каўбаса, сталі "смачнаю" фішкай раёна. Пра Іванава, як і пра само мястэчка, ведаюць цяпер не толькі ў блізкім, але і ў далёкім замежжы: Вялікабрытаніі, Злучаных Штатах Амерыкі, Германіі, Італіі, Швецыі, Галандыі, Ізраілі... Чакаецца вялікая колькасць замежных гасцей і зараз.

Для гасцей будуць арганізаваны экскурсійныя маршруты па славутасцях Іванаўшчыны. Гэта музейны комплекс Напалеона Орды ў Варацэвічах, дом траўніка ў Стрэльна, музей Фёдара Дастаеўскага ў Дастоева, Дуга Струвэ і іншыя. Ну а галоўнай адметнасцю, як і заўжды, застанецца мотальская кухня. На гэты раз яе рыхтуюць прадстаўнікі розных рэлігійных канфесій, якія пражываюць у Моталі. Са сваімі "прысмакамі" ў Моталь з'язджаюцца гаспадары аграсядзіб з усёй краіны.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мерапрыемства возьме старт ў пятніцу 7 жніўня, а завяршыцца апоўначы 8-га.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика