Шлях у спёку, вогненная рака, пляц пакутнікаў. TUT.BY схадзіў у пілігрымку ў Росіцу
09.08.2015 09:53
—
Новости Общества
|
У вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна 7-8 жніўня прайшлі ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных пакутнікаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. Святочныя службы ў мясцовым касцёле Святой Тройцы ў гэтыя дні наведалі каля тысячы паломнікаў. Сярод іх былі і карэспандэнты TUT.BY. У лютым 1943 года ксяндзы Антоній і Юрый прынялі страшную смерць: падчас карнай аперацыі "Зімняе чараўніцтва" немцы спалілі іх жыўцом разам з больш як 1 500 вернікаў. Сведка гэтай трагедыі - росіцкі касцёл. Фашысты сагналі сюды з наваколля 5 тысяч чалавек, і пад дахам святыні яны амаль 5 дзён чакалі: што будзе далей. Пасля сарціроўкі карнікі пагналі адных у канцлагеры ці на працы да баўэраў, другіх зажыва спалілі.
Калі ў вяскоўцаў выбару не было, то святарам немцы яго далі. Для жыцця трэба было толькі адно: пакінуць паству. Аднак Антоній і Юрый пайшлі ў агонь разам з усімі. За сваю ахвяру і любоў да людзей яны беатыфікаваны як святыя пакутнікі. Пра вёску Росіца — яе вогненнае мінулае і сённяшні дзень, у якім на карысць людзей шчыруе пробашч касцёла Чэслаў Курэчка — чытайце ў нашых іншых артыкулах.
Читать полностью: А ўлетку гасцей яшчэ больш. Перад святам у Росіцу рушылі тры хрэсныя хады: з Полацка (70 чалавек, ішлі 4 дні), Друі (108 удзельнікаў, дабраліся за 3 дні) і Барысава (60 паломнікаў, шлях заняў 8 дзён). З гэтага ж горада ў Мінскай вобласці ехала і веласіпедная група — 23 спартоўцы. Яшчэ 7 веласіпедзістаў прадстаўлялі Жодзіна. На свята ў Росіцу таксама прыехалі на аўтобусах і машынах вернікі з усёй Віцебшчыны, іншых мясцін. Карэспандэнты віцебскай рэдакцыі TUT.BY далучылі да полацкіх паломнікаў ранкам 7 жніўня і прайшлі з імі апошні адрэзак шляху: з Верхнедзвінска да Росіцы. Гэта прыкладна 20 кіламетраў. Пілігрымкай кіравалі маладыя ксяндзы Аляксандр Жарнасек і Андрэй Сідаровіч. На небе амаль не было аблокаў, гарачыня стаяла страшная. Таму было не проста. Але памочнік пілігрыма — малітва. Яна дапамагае ісці, загойвае мазолі, перамагае страх і няўпэўненасць. Сярод пілігрымаў ёсць некалькі чалавек, якія сочаць за бяспекай усёй групы на дарозе. Яны звычайна ідуць на чале калоны і ззаду яе. Да абеду зрабілі два прывалы, пераводзілі дух дзе-небудзь у цяньку. Апоўдні нас сустрэлі ў вёсцы Маразы — кіламетры за чатыры ад Росіцы. Тут жа да полацкіх паломнікаў далучыліся групы з Барысава і Друі. Вернікі парафіі з Бігосава паднеслі кожнай пілігрымцы па караваю і накармілі смачным абедам. Падсілкаваўшыся, неяк хутка, амаль неўпрыкмет, дайшлі да Росіцы. Тым больш што дарога тут цяпер — падарунак: роўная і добрая. Не параўнаць з той, якой яна была падчас рамонту тры месяцы таму, калі мы Каля касцёльнай брамы нас сустрэў пробашч Чэслаў Курэчка. Ён заўсёды прамаўляе проста, шчыра і даходліва да сэрца кожнага верніка: "Вы такія шчаслівыя! Вось і збылася вашая мара — дайшлі ла Росіцы. Росіца вітае вас, і яна — заўсёды ваш дом. Няхай усе вашыя малітвы будуць тут пачутыя. І ведайце: Бог — побач, нават калі здаецца, што гэта не так".
Начную літургію ўзначаліў кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Наперадзе працэсіі ішлі маладыя людзі з паходнямі, за імі манахіні і святары, потым — народ. Амаль кожны нёс у руках ліхтар, свечку ці лампаду. Відовішча асабліва ўражвае з пагорка насупраць касцёла: нібыта цячэ рака з агнёў. На пляцы пакуніцтва ўсталяваныя высокі крыж і ліхтары, растуць прыгожыя кветкі. Нішто не нагадвае пра жудасныя падзеі вайны. Аднак яны жывыя ў людской памяці. Біскуп Алег Буткевіч яшчэ раз нагадаў прысутным пра подзвіг веры і любові ксяндзоў Антонія і Юрыя, а затым адбылася малітва іхняга праслаўлення. 8 жніўня свята працягнулася ранішняй літургіяй па ўсходнім абрадзе. Яе ўзначаліў апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сергій Гаек. Другая вялікая святочная імша пачалася апоўдні. …Неба. Зоры. Агеньчык у руцэ. Вогненная стужка на дарозе за табой. Малітва. Хто аднойчы гэта перажыў - той на наступны год зноў збярэ заплечнік і пойдзе ў Росіцу. Праз пыл дарог, спёку ці дождж, боль і знямогу, свой адчай ці роспач. Бо ведае, што наперадзе - святло і радасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неба. Зоры. Агеньчык у руцэ. Вогненная стужка на дарозе за табой. Малітва. Хто аднойчы гэта перажыў - той на наступны год зноў збярэ заплечнік і пойдзе ў Росіцу. |
|