УДЗЕЛЬНІКАМ І ГАСЦЯМ УРАЧЫСТАСЦЕЙ XXII ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА
05.09.2015
—
Новости Общества
|
Дарагія сябры! Дзень беларускага пісьменства — надзвычай важная падзея ў жыцці нашай краіны. Гэта свята аб’ядноўвае тых, хто з вялікай павагай ставіцца да роднага слова, духоўных здабыткаў нашага народа, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры. Яно распачало свой шлях у далёкім 1994 годзе са старажытнага Полацка і прайшло праз усю Беларусь. Сёлета святочную эстафету прымае Шчучын — адзін з прыгажэйшых гарадоў Гро-дзеншчыны, непаўторная ўтульнасць якога створана нястомнай плённай працай яго жыхароў. Амаль што 500-гадовая гісторыя беларускага кнігадрукавання сведчыць аб вялікім укладзе нашай краіны ў сусветную скарбніцу ведаў. I сёння, у час імклівага развіцця новых інфармацыйных тэхналогій, кніга і шчырае мастацкае слова пісьменніка па-ранейшаму застаюцца запатрабаванымі сучасным грамадствам. Сардэчна жадаю ўдзельнікам і гасцям свята здароўя, творчага натхнення, шчасця і дабрабыту. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія сябры! Дзень беларускага пісьменства — надзвычай важная падзея ў жыцці нашай краіны. Гэта свята...
|
|