У Гродзенскім раёне знеслі будынак канца ХІХ стагоддзя
09.11.2015 10:38
—
Новости Общества
|
Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. склад у вёсцы Белыя Балоты Гродзенскага раёна апошнія дзесяцігоддзі не выкарыстоўваўся. На хвалі ўпарадкавання яго знеслі на мінулым тыдні, Вёска знаходзіцца літаральна ў пяці кіламетрах ад Аўгустоўскага канала. Тут захавалася шыкоўная сядзіба Сабалеўскіх-Тукалаў, узведзеная ў канцы XIX ст. Сядзіба аточана шыкоўным паркам, навокал стаіць шмат былых гаспарадчых пабудоваў - гарэльня, сушыльня табака, кароўнікі з бутавага камня. Апошнія, дарэчы, яшчэ выкарыстоўвацца калгасам. ![]() Сама сядзіба стаіць амаль пустая ўжо добрых дзесяць гадоў, хаця некалькі гадоў таму была ўключана па загаду віцэ-прэм'ера Тозіка ў спіс старых будынкаў, пад якія мясцовыя ўлады павінны шукаць інвестараў. Літаральна на днях на хвалі ўпарадкавання быў знесены цікавы аб’ект, які быццам «сустракаў» усіх, хто ўязджаў у Белыя Балоты з боку Гродна. Раней гэта была вінакурня або гажэльня (тут у пачатку ХХ ст. гналі спірт), а ў савецкі час проста калгасны склад. Апошнія гадоў трыццаць будынак не выкарыстоўвалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. склад у вёсцы Белыя Балоты Гродзенскага раёна апошнія дзесяцігоддзі не выкарыстоўваўся. |
|