"Дажынкавы вернісаж" і "Сватаўство па-вілейску". Чаму варта наведаць абласныя "Дажынкі" ў Вілейцы. 21.by

"Дажынкавы вернісаж" і "Сватаўство па-вілейску". Чаму варта наведаць абласныя "Дажынкі" ў Вілейцы

12.11.2015 17:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пройдзе ён у Вiлейцы 13 лістапада.


На цэнтральнай плошчы ад 10.00 запрацуе выстава падворкаў з раёнаў Міншчыны, на якіх прадставяць прадукцыю мясцовых прадпрыемстваў і пачастункі. Пройдуць выстава рэтрааўтамабіляў, выстава-продаж сельгаспрадукцыі і прамысловай прадукцыі, будуць працаваць гандлёвыя рады.

На сцэнічнай пляцоўцы на цэнтральнай плошчы:

10.00−11.30 — выступленне творчых калектываў і выканаўцаў Мінскай вобласці;

11.30−12.30 — тэатралізаванае прадстаўленне «Сватаўство па-вілейску»

— Гісторыя такая: жыла-была Вілейка, сабрала добры ўраджай, усяго-усяго многа, — расказвае дырэктар Палаца культуры Алеся Высоцкая. — І бацькі вырашылі сваю дачушку, самую зайздросную вілейскую нявесту, выдаць замуж. Прыдумалі, што трэба пашукаць жаніхоў па ўсёй вобласці.

12.30−13.10 — выступленне Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята»

13.10−13.30 — акцыя «Шлях да хлеба». Моладзевы флэшмоб

Ад 13.30 - выступленні творчых калектываў і выканаўцаў.

У абласных «Дажынках» у Вілейцы 13 лістапада прымуць удзел больш за пяцісот чалавек. Сярод іх каля двухсот пераможцаў і прызёраў абласнога спаборніцтва на ўборцы ўраджаю і жывёлагадоўлі, госці. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню Мінаблвыканкама.

Кожны раён вобласці прывязе на «Дажынкі» свой падворак. Там прадставяць прадукцыю прадпрыемстваў раёна, мясцовыя пачастункі, выступяць артысты.

Ахвотныя змогуць паспрабаваць юшкі, якую прыгатуюць прадстаўнікі рыбгасаў вобласці.

У Палацы культуры:

13.00−14.00 — выстава караваяў і дэманстрацыя арыгінальных строяў «Дажынкавы вернісаж».

14.00 — 16.00 — цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага комплексу, канцэрт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика