З-за трагічнай выпадковасці пайшоў з жыцця былы рэжысёр Мінскага абласнога драмтэатра Мікалай Дзінаў
19.11.2015 14:20
—
Новости Общества
|
Мікалай Дзінаў пайшоў з жыцця ў 74 гады. Нарадзіўся ён у Маскве. Сваёй другой радзімай называў Беларусь. Пра таленавітага творцу гаворыць дырэктар Мінскага абласнога драмтэатра Юры Крывенькі. — Трагічная выпадковасць. У пятніцу, 13 лістапада, У Мінскім абласным драмтэатры Мікалай Дзінаў паставіў два дзіцячыя спектаклі: «Цырк, Цырк, Цырк!» і «Балаганчык!». Яшчэ адзін спектакль «Падобны на Стынга», пастаўлены ім у Маладзечне, зрабіў тэатру гонар. Пастаноўка была прэтэндэнтам на Нацыянальную тэатральную прэмію 2014 года. Яе паказалі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. — Мікалай Мікалаевіч хапаўся за жыццё. Апошнія яго праекты — пра жыццё, пра лёсы людзей. Мяне засмучае, што такі чалавек ад нас пайшоў. Аднак пасля зыходу такіх людзей застаецца светлае. У кастрычніку 2013 года тагачасны мастацкі кіраўнік Мінскага абласнога драмтэатра Мікалай Дзінаў святкаваў 55-годдзе ў тэатральным жыцці. Тады «РГ» задавала яму пытанне «Што вы можаце назваць самым вялікім узлётам і самым вялікім падзеннем свайго жыцця?» Мікалай Мікалаевіч адказаў так: — Ведаеце, у мяне яшчэ не было ўзлётаў. Гэта так, планаванне над зямлёй. Але і падзенняў не было. Разумееце, тэатр — гэта пераадоленне. І ў першую чаргу сябе. Трэба ўсё з сябе пачынаць. Дзякуй, што жыццё мяне так памяла, затое зрабіла тым, кім я ёсць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З-за трагічнай выпадковасці пайшоў з жыцця былы рэжысёр Мінскага абласнога драмтэатра Мікалай Дзінаў Мікалай Дзінаў пайшоў з жыцця ў 74 гады. Нарадзіўся ён у Маскве. Сваёй другой радзімай называў Беларусь.
|
|