Пісьменніку Міхасю Кавылю ў ЗША споўнілася 100 гадоў: яго павіншавалі Барак і Мішэль Абамы
30.11.2015 11:20
—
Новости Общества
|
Паэт Міхась Кавыль (сапраўднае імя — Язэп Лешчанка) нарадзіўся на Случчыне 1 снежня 1915 г., а бальшыню жыцця пражыў у амерыканскім горадзе Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрсі. Сям’я і сябры Міхася Кавыля адзначылі ў нядзелю 29 лістапада стагоддзе ягонага жыцця, плённага на ніве роднага слова і грамадcкай дзейнасьці. У царкве св. Еўфрасінні Полацкай хор прапяяў юбіляру «Многая лета», а на пачастунку ў ягоным доме ўсе дружна праспявалі вельмі папулярную песню на словы ягонага вершу «Васілёчкі»: Расцьвіталі ў полі васілёчкі, Юбіляр атрымаў віншаванне з Белага Дома ад прэзідэнта Барака Абамы і Мішэль Абамы. Управа Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва, сябрам якога на працягу доўгіх гадоў быў Міхась Кавыль, перадала яму і ягоным сынам і ўнукам разам з віншаваннем копіі старонак з англамоўнай гісторыі беларускай замежнай літаратуры брытанскага прафесара Арнольда Макміліна, на якіх аўтар апісвае літаратурныя творы Міхася Кавыля.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Управа Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва, сябрам якога на працягу доўгіх гадоў быў Міхась Кавыль, перадала яму і ягоным сынам і ўнукам разам з віншаваннем... |
|