Гарадская звалка. Ці знаходзяць на сметніку ў Віцебску грошы і што робяць з адкідамі. 21.by

Гарадская звалка. Ці знаходзяць на сметніку ў Віцебску грошы і што робяць з адкідамі

03.12.2015 09:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сучасны гараджанін настолькі аблашчаны разнастайнымі дабротамі, што нават не ўсведамляе, які ён шчаслівец. Мы рэгулярна напаўняем смеццевы бак, нават не задумваючыся, як выглядала б наша жыццё без яго.


У абласным цэнтры перавозкай і пахаваннем бытавых адходаў займаецца даччынае прадпрыемства гарадскога ЖКГ «Спецаўтабаза г. Віцебска». У яе распараджэнні - каля 70 смеццявозаў. Аўтапарк рэгулярна абнаўляецца: сёлета набылі чатыры спецмашыны, у тым ліку адну з задняй загрузкай.

Навінка будзе абслугоўваць еўракантэйнеры — пластыкавыя аналагі звыклых нам смеццевых бакаў, якія зручней у выкарыстанні, ахайней і даўгавечней. У бліжэйшы час на вуліцах абласнога цэнтра з’явяцца каля 400 падобных вырабаў.

Усё смецце, якое штодня вывозяць з горада, адпраўляюць на палігон цвёрдых бытавых адходаў (ЦБА) у раёне Воранаўскага кальца. У мінулым годзе тут пахавалі 280 тыс. тон ЦБА, за 9 месяцаў бягучага — 190 тыс. тон.

З трасы, якая праходзіць непадалёку, звалка нагадвае курган. Па сутнасці, гэта могілкі - толькі замест парэшткаў людзей тут спачываюць вынікі іх жыццядзейнасці. Першае смецце з горада трапіла сюды ў 1974 годзе, і з дарогі відаць ўзвышша, якое пачало фармавацца тады. Зараз палігон ўяўляе сабой шэраг бугроў, прафесіяналы называюць іх картамі. Гэта не стыхійныя ўтварэнні, ёсць дакладны парадак іх закладкі, акультурвання і неабходная інфраструктура.

— Спачатку рыецца катлаван, а затым ідзе яго напаўненне. Праз кожныя 2,5 метра прадугледжана ізаляцыя — пласт грунту для супрацьпажарнай бяспекі. Фармаваннем кучы займаюцца механізатары: паказваюць вадзіцелям смеццявозаў, дзе выгружацца, ушчыльняюць, робяць адхоны. У выніку ўзвышша мае правільную форму і азеляняецца, — расказала начальнік палігона Алена Зыбіна.

Акрамя пахавання, мы прымаем адходы на выкарыстанне. Так, будаўнічае смецце ідзе на рамонт пад’язных дарог і ізаляцыю. Надзённай праблемай для спецаўтабазы застаецца збор другаснай сыравіны, і цалкам вырашыць яе атрымаецца, мабыць, толькі калі ў Копцях пабудуюць смеццеперапрацоўчы завод. Дарэчы, ён ужо праектуецца.


А пакуль калектыў вымушаны ўручную сартаваць смецце, каб у агульную кучу не трапіла тое, што яшчэ можа прынесці карысць ці тармозіць працэс утылізацыі. Да прыкладу, каб перагнілі ПЭТ-бутэлькі, патрабуюцца гады, і, калі не пазбавіцца ад іх, звалка перастане асядаць, што адбываецца ў выпадку з пахаваннем арганікі. А значыць, яна будзе хутка разрастацца.

Таму работнікі палігона робяць усё магчымае, каб адсартаваць другасную сыравіну - пластык, паперу, шкло. У далейшым яна прэсуецца і адпраўляецца на перапрацоўку.

Вялікую дапамогу ў клопаце пра экалогію і належнае выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў камунальнікам аказваюць грамадзяне, якія выкарыстоўваюць кантэйнеры для паасобнага збору смецця. Іх у горадзе ўстаноўлена больш за тысячу.

Жорсткія патрабаванні ў гэтым плане існуюць і для прадпрыемстваў, якія самастойна прывозяць адходы на палігон. Каб транспарт прапусцілі на яго тэрыторыю, юрыдычныя асобы абавязаны атрымаць дазвол у экалогічнай службе і санстанцыі. А калі яны ўсё ж такі паспрабуюць незаконна пазбавіцца, напрыклад, ад кардонных каробак, ім пагражаюць вялікія штрафы.

Многія думаюць, што палігон ЦБА — месца збору асоб без пэўнага месца жыхарства. Аднак падчас знаходжання там мы ўбачылі ўсяго дваіх валацугаў. Яны патлумачылі, што большасць іх таварышаў аддае перавагу сметнікам у горадзе і «здымаюць вяршкі» яшчэ да прыезду камунальных службаў. Акрамя таго, тут побач няма ні крамы, ні аптэкі, дзе можна набыць нешта спіртазмяшчальнае.

Таксама існуе меркаванне, што на сметніку можна адшукаць грошы і каштоўнасці, забытыя гаспадарамі ў рэчах, або дарагія рарытэты. Доля праўды ў гэтым ёсць, але падобныя падарункі лёсу хутчэй выключэнне. Больш-менш істотная знаходка за апошнія гады, пра якую ўспомнілі мясцовыя старажылы, гэта каля 2 млн рублёў. Грошы былі схаваныя ў канапе. Значна часцей сустракаюцца прадметы даўніны (гаршкі, калаўроты і г. д.). Іх рэальным коштам ніхто ніколі не цікавіўся, такія знаходкі выкарыстоўваюць выключна ў якасці дэкаратыўных упрыгожванняў на тэрыторыі КПП.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З трасы, якая праходзіць непадалёку, звалка нагадвае курган. Па сутнасці, гэта могілкі - толькі замест парэшткаў людзей тут спачываюць вынікі іх жыццядзейнасці.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика